Напалеон Банапарт на Валожыншчыне

Культура

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальна-прыгонніцкай Расіяй, абвостраныя захопніцкімі напалеонаўскімі войнамі, паслужылі прычынай пачатку вялікай вайны, якую назвалі ў Расіі Айчыннай.
24 чэрвеня 1812 года французская армія пад камандаваннем Напалеона Банапарта перайшла Нёман і пачала спусташальны паход на Расію. У французаў было каля 610 тысяч чалавек і 1372 гарматы. Руская армія налічвала каля 900 тысяч чалавек. На заходніх граніцах Расіі знаходзілася каля 240 тысяч чалавек і 934 гарматы. Гэтыя сілы ўваходзілі ў састаў трох армій:
Першая (127 тысяч чалавек) пад камандаваннем генерала М. Б. Барклая-дэ-Толлі знаходзілася на рубяжы Расіены-Ліда; Другая (45-48 тысяч чалавек) пад камандаваннем генерала П. І. Баграціёна базіравалася паміж Нёманам і Бугам; Трэцяя (43-46 тысяч чалавек), якой камандаваў генерал А. П. Тармасаў, дыслакавалася ў раёне Луцка. Арміі размяшчаліся па фронту ў 600 кіламетраў і былі адарваны адна ад другой на 100-200 кіламетраў. Улічваючы такую акалічнасць, Напалеон планаваў разбіць рускія арміі паасобку.
Па плане ваеннага стратэга Фуля Першая армія павінна была адступаць да Дрысенскага лагера і там замацавацца. У задачу Другой арміі ўваходзіла нанесці ўдар праціўніку ў флангу і тыле ў раёне Ваўкавыска і аб’яднацца з Першай арміяй у зручным раёне. Барклай-дэ-Толлі, вопытны і прадбачлівы палкаводзец, вырашыў не размяшчаць Першую армію ў Дрысенскім лагеры з-за яго стратэгічнай непрыгоднасці і павёў войскі на Віцебск. Другая армія, імкнучыся аб’яднацца з Першай, каб сумеснымі сіламі даць адпор праціўніку, адступала з Ваўкавыска на Слонім, Навагрудак, Нясвіж, Слуцк, Бабруйск і Магілёў.
У артыкуле пойдзе размова пра конны корпус М. І. Платава (5 тысяч коней) і атрад І. С. Дорахава (каля 4 тысяч чалавек), якія адступалі па нашай мясцовасці і мелі сутычкі з французамі на валожынскай зямлі.
Французскі маршал Л. Даву меў ад Напалеона загад перашкодзіць злучэнню 1-ай і 2-ой рускіх армій. Ваенныя сілы пад яго кіраўніцтвам складаліся з трох дывізій пяхоты (камандзіры Кампана, Дзесэ і Клаперэд), трох дывізій кавалерыі (камандавалі Шастэль, Лагусэ, Валанс), трох лёгкіх кавалерыйскіх брыгад (камандзіры Пажоль, Бардзесуль і Кольбер). Напалеон разлічваў, што Даву як мага хутчэй захопіць Мінск і перарэжа адступленне арміі Баграціёна.
Баграціён жа спачатку павёў 2-ую армію на Навагрудак, мяркуючы злучыцца з Першай арміяй у час ее маршу на Вільню, Свянцяны, Дрысу. Каб павялічыць маўнеўранасць войск, Баграціён пакінуў пры арміі толькі штатны абоз, а цяжкі накіраваў са Слоніма цераз Нясвіж да Бабруйска. 3 ліпеня 1812 года армія Баграціёна выйшла да Мікалаевіча і пачла пераправу цераз Нёман. Кірунак арміі быў на Валожын. Аднак напярэдадні вечарам генерал-маёр Дорахаў паведаміў, што яго атрад, ідучы на злучэнне з 1-ай арміяй (быў у яе складзе), не змог прабіцца і застаўся ў Валожыне. Адначасова паступіла паведамленне ад М. І. Платава аб сутычках з праціўнікам у раёне Вішнева.
Маршал Даву імкнуўся, ідучы на Мінск, адрэзаць адыход 2-ой арміі на поўнач. Баграціён рашыў прабівацца з боем і даў загад Платаву ўтрымаць Вішнева, а Дорахаву – Валожын да падыходу галоўных сіл Другой арміі. Але ноччу 5 ліпеня Баграціёну данеслі аб паяўленні французаў у Слоніме. Армія магла апынуцца пад ударам з фронту і з тылу. Камандуючы адмаўляецца ад прарыву і адыходу такім маршрутам на мінск, аб чым і паведамляе цару Аляксандру I: “Агляд за Мікалаевым дарог і мясцовасці, якія вядуць ад Мікалаева на Вішнева і Валожын праз лясы і балоты, паказаў іх непрыстасаванасць для хуткага ходу войск”, – значылася ў паведамленні. І ўказвалася на паяўленне там непрыяцельскіх сіл. Напалеон жа меркаваў, што 5-6 ліпеня Баграціён будзе ў Валожыне, таму загадаў маршалу Даву падцягнуць да Валожына значныя ваенныя сілы. Другая руская армія ад мікалаева павярнула і пайшла на Нясвіж, Мір, Новы Свержань, Койданава, абмінула Мінск і накіравалася на Слуцк, Бабруйск, Магілёў, злучылася з 1-ай у раёне Смаленска, выйшаўшы з-пад смяротнай пагрозы і ў раёне Валожына, і каля Магілёва. У гэтым маршы яшчэ раз праявіўся бліскучы ваенны талент Баграціёна.
Надзвычай цяжкім было адступленне атрада ганерала Дорахава, які перад вайной быў размешчаны ў Гродна. Вестка аб пачатку вайны дайшла са спазненнем. 27 чэрвеня 1812 года атрад падышоў да Аранаў, а 30 чэрвеня на Вілейшчыне, каля вёскі Вялікія Салечнікі, сутыкнуўся з конным атрадам французаў.
2 ліпеня атрад прайшоў Вілейку і ўзяў кірунак на Багданаў, Вішнева, Валожын, каб злучыцца з Другой рускай арміяй, бо прабіцца на злучэнне з Першай было немагчыма. На маршы атраду прыйшлося прыняць бой каля Гальшан з авангардам праціўніка.
Пакінуўшы Гальшаны, дорахаў пайшоў на Валожын. 3 ліпеня праціўнік выступіў з Гальшан і дасягнуў Вішнева. Тады камандзір коннага корпуса Платаў, які з мэтай дэзінфармацыі ворага трымаў кірунак на Вішнева, высветліў, што ў Багданаве і Вішневе значныя сілы французаў, і павярнуў корпус на Бакшты, разлічваючы злучыцца з атрадам Дорахава і далучыцца да асноўных сіл Другой рускай арміі. 3 ліпеня генерал Дорахаў адправіў з Валожына абоз, а праз гадзіну выступіў з пяхотай, артылерыяй і гусарамі на Пяршаі і Івянец, пакінуўшы ў горадзе казакоў, якія выйшлі з Валожына апоўначы, перад самым уступленнем у яго французаў. Раніцай 4 ліпеня маршал Даву заняў Валожын, а авангард Пажоля – вёску Капусціна.
У гэты ж дзень Дорахаў атрымаў ад Баграціёна загад утрымліваць Валожын, пакінуты ім напярэдадні. А французы ўжо з’явіліся ў Яцкаве. Вайсковы атаман Платаў паслаў у дапамогу Дорахаву генерал-маёра Куцейнікава з брыгадай казакоў і палавінай атаманскага палка з Бакштаў у кірунку на вёску Камень. У Івянцы Дорахаў атрымаў загад ад Баграціёна: сумесна з Платавым заняць зноў горад Валожын і ўтрымліваць апошні ва ўсякім разе да 8 ліпеня. Мелася на ўвазе стварыць такім чынам як бы бакавы авангард, які прыкрыў бы марш Другой арміі ад Міра на Новы Свержань, Койданава, Мінск, марш, які з’яўляўся адносна войск маршала Даву флангавым. Далей у загадзе значылася: “…каб больш упэўніць праціўніка аб наступленні на яго з Мікалаева і далей утрымліваць непрыяцеля ад руху на Мінск, з боку Мікалаева і Бакштаў паслаць моцныя партыі да Вішнева”.
Для аблягчэння Платаву гэтай задачы Баграціён загадаў генерал-маёру Сіверсу з яго ар’ергардам застацца на ноч з 6 на 7 ліпеня ў Мікалаеве і “падтрымаць” казачы корпус “у мерапрыемствах на Вішнева”. Армія тым часам, як паведамляў Баграціён Платаву, рухаючыся фарсіраваным маршам, пераправіцца ў Новым Свержані цераз Нёман і накіруецца на Койданава, куды Банраціён меркаваў прыбыць 7 ліпеня. Улічваючы магчымасць заняцця Валожына, Баграціён прасіў Платава паведаміць яму аб гэтым у Новы Свержань. Для чаго ўказваў нават выгадны для падтрымання сувязі, а таксама і для адступлення шлях на Камень, Вялікую Хатаву і Стоўбцы, прапаноўваючы разведаць гэту дарогу. Адначасова Баграціён абяцаў пасля прыбыцця ў Койданава падмацаваць Платава двума казачымі палкамі.
Тым часам казачы корпус ужо адыходзіў з Бакштаў на Мікалаеў. Палічыўшы, што да Валожына яму не прабіцца, бо там галоўныя сілы Даву, Платаў вырашыў загад не выконваць, аб чым і паслаў данясенне Баграціёну. Паведаміў і аб дрэнных дарогах з Бакштаў на Камень і што па іх прабіцца на злучэнне з Дорахавм немагчыма. Тады конны корпус пераправіўся цераз Нёман каля Мікалаева і пайшоў на злучэнне з арміяй Баграціёна. Генерал выказаў Платаву папрок за тое, што не дапамог атраду Дорахава ў цяжкім становішчы і пакінуў яго на волю лёсу, не пайшоў на Івянец, Ракаў, Радашковічы, не прыкрыў дарогу на Мінск з боку непрыяцеля, не садзейнічаў адступленню Другой арміі. Платаў апраўдваўся тым, што не мог, не меў магчымасці выканаць загад.
1 ліпеня Даву рашыў рухацца далей, для чаго падцягнуў авангард Пажоля да Ракава, а дывізіі – эшаланаваць паміж Пяршаямі і Ракавам.
У 3 гадзіны дня 5 ліпеня авангард Пажоля заняў Пяршаі, прычым яго разведка данесла, што атрад Дорахава адышоў на Івянец і Камень, а палкоўнік Меда, накіраваўшыся са сваім палком у разведку, данёс маршалу Даву з Бабровіч, што на левым беразе рэчкі Іслачы знаходзіцца моцная руская конніца. Незадаволены недакладнымі звесткамі, Даву паслаў у разведку свайго ад’ютанта палкоўніка Кабылінскага ў кірунку на Рум, Расолішкі, Бакшты.
На гэты раз разведка выявіла, што там сканцэнтраваны каля 4 палкоў казакоў і калмыкаў. Перш чым рухацца на Мінск, Даву вырашыў паслаць на Рум, Расолішкі і Бакшты моцны атрад, каб спыніць адступленне рускіх. У кірунку на Ракаў французская разведка не выявіла рускіх, калі не лічыць некалькіх казачых партый.
Да гэтага часу генерал Дорахаў, выконваючы загад Банраціёна, павярнуў свій атрад і пайшоў на Валожын, каб заняць і ўтрымліваць гэты важны стратэгічны пункт. На поўнач ад вёскі Рудня (відаць, каля Вялага, якога тады яшчэ не існавала) адбылася невялікая сутычка французаў з казакамі Дорахава. Французы адступілі, але і Дорахаў далей не пайшоў, бо ў Валожыне былі значныя сілы праціўніка.
Маршал Давунакіраваў палкоўніка Меда на Камень. Ды толькі ў яго атрадзе не было пяхоты. Тылавыя часці атрада Дорахава ў Сівіцы спынілі французскую конніцу. І Меда пранікнуць далей не змог. Усё ж Меда ўстанавіў, што Другая армія, адрэзаная ад Вільні, адыходзіць на Мінск.
6 ліпеня позна вечарам у Міры Баграціён атрымаў вестку ад мінскага губернатара, што перадавыя часці праціўніка ў Маладзечне, кавалерыйскія часці – у Ракаве. А Дорахаў паведаміў Баграціёну, што на яго атрад насядае праціўнік і ён вымушаны адыходзіць на Камень. Дорахаў высветліў, што Валожын займаюць значныя сілы французаў і што моцныя варожыя атрады высланы на Расолішкі і Івянец. І Дорахаў пачаў адступаць на Камень, пакінуўшы для прыкрыцця свайго руху ар’ергард пад камандаваннем палкоўніка Карпенкі. Прабыўшы частку ночы ў Камені, далучыўшы ар’ергард на світанні 7 ліпеня, атрад Дорахава, згодна загаду Баграціёна, рушыў цераз Слабодку на злучэнне з Другой арміяй. Гэты атрад з 27 чэрвеня быў у пастаянным руху, праходзячы штодзенна сорак вёрст па сыпучых пясках, часта пад безупынным дажджом, а пасля і пры моцнай гарачыні. Людзі былі вельмі стомленыя. “Знямога салдат была настолькі вялікай, – піша гісторык, – што ў многіх пад пахамі выступіла замест поту кроў. Некалькі чалавек памерлі ў дарозе ад слабасці”. Спякотным днём атрад зрабіў пераход у 50 вёрст і позна вечарам далучыўся да галоўных сіл Другой арміі ў ваколіцах Стоўбцаў. Брыгада генерала Куцейнікава, зрабіўшы пераход па загадзе Платава з Бакштаў на Камень (рускіх тут ужо яна не застала), па слядах Дорахава пайшла да Новага Свержаня.
Высланая з Сівіцы разведка палкоўніка Меда, высветліла, што рускія пакінулі Камень. Вечарам 8 ліпеня Даву заняў Ракаў, а атрад палкоўніка Меда заняў Волму, 9 ліпеня авангард Пажоля заняў горад Мінск.
Баграціён не рашыўся завязаць барацьбу за Мінск. Пры паражэнні французаў Даву мог бы адвесці свае часці да сваіх галоўных сіл у Радашковічах і Маладзечне, а пры няўдачы Баграціён не змог бы адступіць на Нясвіж, бо горад быў заняты французамі і іх войскі ішлі следам за Другой арміяй. Тым не менш у баях на тэрыторыі Беларусі каля Воранава, Закрэўшчыны, Гудзявіч, Вішнева, Карэліч, Міра (27-28 чэрвеня), Раманава (2 ліпеня) і Салтанаўкі (11 ліпеня) армія Баграціёна нанесла праціўніку значныя страты.
3 жніўня Першая і Другая рускія арміі злучыліся ў Смаленску, дзе 16-18 жніўня адбылася бітва за горад. Несучы значныя страты, пакідаючы гарнізоны ў гарадах, “вялікая армія” губляла свае сілы. І калі 7 верасня 1812 года руская армія заняла пазіцыі на Барадзінскім полі, у ёй было толькі на тры тысячы менш салдат, чым у французаў, а гармат нават на 37 больш. І калі ўлічыць, што французаў у бітве пала на 14 тысяч больш, чым рускіх, то больш яскрава можна зразумець, што рускія палкаводцы рыхтавалі перамогу з першых дзён вайны, таленавіта арганізавалі адыход сваіх войск, іх злучэнне і перамогу на Барадзінскім полі.
26-28 лістапада 1812 года пры пераправе цераз Бярэзіну каля вёскі Студзёнка (у 9 кіламетрах вышэй Барысава) французская армія была канчаткова разгромлена і фактычна перастала існаваць. 15 лістапада каля мястэчка Койданава быў разбіты 5-тысячны французскі атрад. У выніку быў адрэзаны прамы шлях адступлення французскай арміі на захад. Рэшткі “вялікай арміі” адыходзілі на Ашмяны, а праз Валожыншчыну маглі праходзіць толькі разрозненыя групы французаў.
І некалькі слоў пра палкаводцаў, чые імёны часта называліся ў артыкуле.
Баграціён Пётр Іванавіч быў нашчадкам грузінскай царскай дынастыі Багратыёні. Праславіўся ў паходах Суворава і Кутузава, з сакавіка 1812 года камандаваў Другой арміяй. У Барадзінскай бітве камандаваў левым крылом рускай арміі і пакрыў сябе бессмяротнай славай. Быў цяжка паранены (адарвала ядром нагу). Памёр 12 верасня 1812 года ў вёсцы Сімы Уладзімірскай губерні, маючы 47 гадоў. У 1939 годзе яго прах перанесены на Барадзінскае поле. У Ваўкавыску знаходзіцца ваенна-гістарычны музей яго імя.
Платаў Мацвей Іванавіч (1751-1818) – атаман Данскога казачага войска. У час Барадзінскай бітвы з конніцай паспяховы рэйд у тыл напалеонаўскай арміі, разбіў французаў пры адступленні каля Дуброўна, Оршы, Талачына, Барысава. Арганізатар апалчэння данскіх казакоў, якое адыграла вялікую ролю ў разгроме французскіх войск. Удзельнік замежных паходаў 1813 і 1814 гадоў.
Дорахаў Іван Сямёнавіч (1762-1815) – удзельнік руска-турэцкіх войнаў 1787-1791 гадоў, вайны з французамі ў 1806-1807 гадах. У Барадзінскай бітве камандаваў кавалерыйскай брыгадай, з верасня – партызанскім атрадам.
І некалькі слоў пра сляды тых далёкіх падзей. У Мікалаеве, што на Навагрудчыне, нарадзіліся і выраслі браты Побалі: вядомы археолаг, доктар гістарычных навук Леанід Давыдавіч і настаўнік гісторыі Вішнеўскай СШ Канстанцін Давыдавіч.
Званю яму. Паведамляе:
– Так. Баграціён перапраўляўся цераз Нёман насупраць нашага мястэчка. На месцы пераправы расла чарада магутных дубоў, сведкаў той далёкай пары. На жаль, іх выразалі, і засталося толькі некалькі.
А выкладчык Івянецкай музычнай школы Казімір Аляксандравіч Бібік успамінае:
– Гадоў 30 назад мой бацька Аляксандр Аляксандравіч капаў на сваім хутары, што паміж Сівіцай і Дубкамі, яму. І выкапаў тры моцна з’едзеныя іржой ружы. Доўгія такія.
Калі ўлічыць, што ў ваколіцах Сівіцы ні ў імперыялістычную, ні ў грамадзянскую, ні ў Вялікую Айчынную вайну значных баявых аперацый не было, то застаецца думаць, што гэта ружжы вайны 1812 года.
…Канчаю пісаць артыкул і мысленна раз-пораз паўтараю мудрыя і прарочыя словы Аляксандра Неўскага: “Той, хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне”.
1987 год.
Матэрыял перадрукаваны з кнігі «Млын жыцця»
краязнаўца Генадзя Равінскага.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальна-прыгонніцкай Расіяй, абвостраныя захопніцкімі напалеонаўскімі войнамі, паслужылі прычынай пачатку вялікай вайны, якую назвалі ў Расіі Айчыннай. 24 чэрвеня 1812 года французская армія пад камандаваннем Напалеона Банапарта перайшла Нёман і пачала спусташальны паход на Расію. У французаў было каля 610 тысяч чалавек і 1372 гарматы. Руская армія налічвала каля 900 тысяч чалавек. На заходніх граніцах Расіі знаходзілася каля 240 тысяч чалавек і 934 гарматы. Гэтыя сілы ўваходзілі ў састаў трох армій: Першая (127 тысяч чалавек) пад камандаваннем генерала М. Б. Барклая-дэ-Толлі знаходзілася на рубяжы Расіены-Ліда; Другая (45-48 тысяч чалавек) пад камандаваннем генерала П. І. Баграціёна базіравалася паміж Нёманам і Бугам; Трэцяя (43-46 тысяч чалавек), якой камандаваў генерал А. П. Тармасаў, дыслакавалася ў раёне Луцка. Арміі размяшчаліся па фронту ў 600 кіламетраў і былі адарваны адна ад другой на 100-200 кіламетраў. Улічваючы такую акалічнасць, Напалеон планаваў разбіць рускія арміі паасобку. Па плане ваеннага стратэга Фуля Першая армія павінна была адступаць да Дрысенскага лагера і там замацавацца. У задачу Другой арміі ўваходзіла нанесці ўдар праціўніку ў флангу і тыле ў раёне Ваўкавыска і аб’яднацца з Першай арміяй у зручным раёне. Барклай-дэ-Толлі, вопытны і прадбачлівы палкаводзец, вырашыў не размяшчаць Першую армію ў Дрысенскім лагеры з-за яго стратэгічнай непрыгоднасці і павёў войскі на Віцебск. Другая армія, імкнучыся аб’яднацца з Першай, каб сумеснымі сіламі даць адпор праціўніку, адступала з Ваўкавыска на Слонім, Навагрудак, Нясвіж, Слуцк, Бабруйск і Магілёў. У артыкуле пойдзе размова пра конны корпус М. І. Платава (5 тысяч коней) і атрад І. С. Дорахава (каля 4 тысяч чалавек), якія адступалі па нашай мясцовасці і мелі сутычкі з французамі на валожынскай зямлі. Французскі маршал Л. Даву меў ад Напалеона загад перашкодзіць злучэнню 1-ай і 2-ой рускіх армій. Ваенныя сілы пад яго кіраўніцтвам складаліся з трох дывізій пяхоты (камандзіры Кампана, Дзесэ і Клаперэд), трох дывізій кавалерыі (камандавалі Шастэль, Лагусэ, Валанс), трох лёгкіх кавалерыйскіх брыгад (камандзіры Пажоль, Бардзесуль і Кольбер). Напалеон разлічваў, што Даву як мага хутчэй захопіць Мінск і перарэжа адступленне арміі Баграціёна. Баграціён жа спачатку павёў 2-ую армію на Навагрудак, мяркуючы злучыцца з Першай арміяй у час ее маршу на Вільню, Свянцяны, Дрысу. Каб павялічыць маўнеўранасць войск, Баграціён пакінуў пры арміі толькі штатны абоз, а цяжкі накіраваў са Слоніма цераз Нясвіж да Бабруйска. 3 ліпеня 1812 года армія Баграціёна выйшла да Мікалаевіча і пачла пераправу цераз Нёман. Кірунак арміі быў на Валожын. Аднак напярэдадні вечарам генерал-маёр Дорахаў паведаміў, што яго атрад, ідучы на злучэнне з 1-ай арміяй (быў у яе складзе), не змог прабіцца і застаўся ў Валожыне. Адначасова паступіла паведамленне ад М. І. Платава аб сутычках з праціўнікам у раёне Вішнева. Маршал Даву імкнуўся, ідучы на Мінск, адрэзаць адыход 2-ой арміі на поўнач. Баграціён рашыў прабівацца з боем і даў загад Платаву ўтрымаць Вішнева, а Дорахаву – Валожын да падыходу галоўных сіл Другой арміі. Але ноччу 5 ліпеня Баграціёну данеслі аб паяўленні французаў у Слоніме. Армія магла апынуцца пад ударам з фронту і з тылу. Камандуючы адмаўляецца ад прарыву і адыходу такім маршрутам на мінск, аб чым і паведамляе цару Аляксандру I: “Агляд за Мікалаевым дарог і мясцовасці, якія вядуць ад Мікалаева на Вішнева і Валожын праз лясы і балоты, паказаў іх непрыстасаванасць для хуткага ходу войск”, – значылася ў паведамленні. І ўказвалася на паяўленне там непрыяцельскіх сіл. Напалеон жа меркаваў, што 5-6 ліпеня Баграціён будзе ў Валожыне, таму загадаў маршалу Даву падцягнуць да Валожына значныя ваенныя сілы. Другая руская армія ад мікалаева павярнула і пайшла на Нясвіж, Мір, Новы Свержань, Койданава, абмінула Мінск і накіравалася на Слуцк, Бабруйск, Магілёў, злучылася з 1-ай у раёне Смаленска, выйшаўшы з-пад смяротнай пагрозы і ў раёне Валожына, і каля Магілёва. У гэтым маршы яшчэ раз праявіўся бліскучы ваенны талент Баграціёна. Надзвычай цяжкім было адступленне атрада ганерала Дорахава, які перад вайной быў размешчаны ў Гродна. Вестка аб пачатку вайны дайшла са спазненнем. 27 чэрвеня 1812 года атрад падышоў да Аранаў, а 30 чэрвеня на Вілейшчыне, каля вёскі Вялікія Салечнікі, сутыкнуўся з конным атрадам французаў. 2 ліпеня атрад прайшоў Вілейку і ўзяў кірунак на Багданаў, Вішнева, Валожын, каб злучыцца з Другой рускай арміяй, бо прабіцца на злучэнне з Першай было немагчыма. На маршы атраду прыйшлося прыняць бой каля Гальшан з авангардам праціўніка. Пакінуўшы Гальшаны, дорахаў пайшоў на Валожын. 3 ліпеня праціўнік выступіў з Гальшан і дасягнуў Вішнева. Тады камандзір коннага корпуса Платаў, які з мэтай дэзінфармацыі ворага трымаў кірунак на Вішнева, высветліў, што ў Багданаве і Вішневе значныя сілы французаў, і павярнуў корпус на Бакшты, разлічваючы злучыцца з атрадам Дорахава і далучыцца да асноўных сіл Другой рускай арміі. 3 ліпеня генерал Дорахаў адправіў з Валожына абоз, а праз гадзіну выступіў з пяхотай, артылерыяй і гусарамі на Пяршаі і Івянец, пакінуўшы ў горадзе казакоў, якія выйшлі з Валожына апоўначы, перад самым уступленнем у яго французаў. Раніцай 4 ліпеня маршал Даву заняў Валожын, а авангард Пажоля – вёску Капусціна. У гэты ж дзень Дорахаў атрымаў ад Баграціёна загад утрымліваць Валожын, пакінуты ім напярэдадні. А французы ўжо з’явіліся ў Яцкаве. Вайсковы атаман Платаў паслаў у дапамогу Дорахаву генерал-маёра Куцейнікава з брыгадай казакоў і палавінай атаманскага палка з Бакштаў у кірунку на вёску Камень. У Івянцы Дорахаў атрымаў загад ад Баграціёна: сумесна з Платавым заняць зноў горад Валожын і ўтрымліваць апошні ва ўсякім разе да 8 ліпеня. Мелася на ўвазе стварыць такім чынам як бы бакавы авангард, які прыкрыў бы марш Другой арміі ад Міра на Новы Свержань, Койданава, Мінск, марш, які з’яўляўся адносна войск маршала Даву флангавым. Далей у загадзе значылася: “…каб больш упэўніць праціўніка аб наступленні на яго з Мікалаева і далей утрымліваць непрыяцеля ад руху на Мінск, з боку Мікалаева і Бакштаў паслаць моцныя партыі да Вішнева”. Для аблягчэння Платаву гэтай задачы Баграціён загадаў генерал-маёру Сіверсу з яго ар’ергардам застацца на ноч з 6 на 7 ліпеня ў Мікалаеве і “падтрымаць” казачы корпус “у мерапрыемствах на Вішнева”. Армія тым часам, як паведамляў Баграціён Платаву, рухаючыся фарсіраваным маршам, пераправіцца ў Новым Свержані цераз Нёман і накіруецца на Койданава, куды Банраціён меркаваў прыбыць 7 ліпеня. Улічваючы магчымасць заняцця Валожына, Баграціён прасіў Платава паведаміць яму аб гэтым у Новы Свержань. Для чаго ўказваў нават выгадны для падтрымання сувязі, а таксама і для адступлення шлях на Камень, Вялікую Хатаву і Стоўбцы, прапаноўваючы разведаць гэту дарогу. Адначасова Баграціён абяцаў пасля прыбыцця ў Койданава падмацаваць Платава двума казачымі палкамі. Тым часам казачы корпус ужо адыходзіў з Бакштаў на Мікалаеў. Палічыўшы, што да Валожына яму не прабіцца, бо там галоўныя сілы Даву, Платаў вырашыў загад не выконваць, аб чым і паслаў данясенне Баграціёну. Паведаміў і аб дрэнных дарогах з Бакштаў на Камень і што па іх прабіцца на злучэнне з Дорахавм немагчыма. Тады конны корпус пераправіўся цераз Нёман каля Мікалаева і пайшоў на злучэнне з арміяй Баграціёна. Генерал выказаў Платаву папрок за тое, што не дапамог атраду Дорахава ў цяжкім становішчы і пакінуў яго на волю лёсу, не пайшоў на Івянец, Ракаў, Радашковічы, не прыкрыў дарогу на Мінск з боку непрыяцеля, не садзейнічаў адступленню Другой арміі. Платаў апраўдваўся тым, што не мог, не меў магчымасці выканаць загад. 1 ліпеня Даву рашыў рухацца далей, для чаго падцягнуў авангард Пажоля да Ракава, а дывізіі – эшаланаваць паміж Пяршаямі і Ракавам. У 3 гадзіны дня 5 ліпеня авангард Пажоля заняў Пяршаі, прычым яго разведка данесла, што атрад Дорахава адышоў на Івянец і Камень, а палкоўнік Меда, накіраваўшыся са сваім палком у разведку, данёс маршалу Даву з Бабровіч, што на левым беразе рэчкі Іслачы знаходзіцца моцная руская конніца. Незадаволены недакладнымі звесткамі, Даву паслаў у разведку свайго ад’ютанта палкоўніка Кабылінскага ў кірунку на Рум, Расолішкі, Бакшты. На гэты раз разведка выявіла, што там сканцэнтраваны каля 4 палкоў казакоў і калмыкаў. Перш чым рухацца на Мінск, Даву вырашыў паслаць на Рум, Расолішкі і Бакшты моцны атрад, каб спыніць адступленне рускіх. У кірунку на Ракаў французская разведка не выявіла рускіх, калі не лічыць некалькіх казачых партый. Да гэтага часу генерал Дорахаў, выконваючы загад Банраціёна, павярнуў свій атрад і пайшоў на Валожын, каб заняць і ўтрымліваць гэты важны стратэгічны пункт. На поўнач ад вёскі Рудня (відаць, каля Вялага, якога тады яшчэ не існавала) адбылася невялікая сутычка французаў з казакамі Дорахава. Французы адступілі, але і Дорахаў далей не пайшоў, бо ў Валожыне былі значныя сілы праціўніка. Маршал Давунакіраваў палкоўніка Меда на Камень. Ды толькі ў яго атрадзе не было пяхоты. Тылавыя часці атрада Дорахава ў Сівіцы спынілі французскую конніцу. І Меда пранікнуць далей не змог. Усё ж Меда ўстанавіў, што Другая армія, адрэзаная ад Вільні, адыходзіць на Мінск. 6 ліпеня позна вечарам у Міры Баграціён атрымаў вестку ад мінскага губернатара, што перадавыя часці праціўніка ў Маладзечне, кавалерыйскія часці – у Ракаве. А Дорахаў паведаміў Баграціёну, што на яго атрад насядае праціўнік і ён вымушаны адыходзіць на Камень. Дорахаў высветліў, што Валожын займаюць значныя сілы французаў і што моцныя варожыя атрады высланы на Расолішкі і Івянец. І Дорахаў пачаў адступаць на Камень, пакінуўшы для прыкрыцця свайго руху ар’ергард пад камандаваннем палкоўніка Карпенкі. Прабыўшы частку ночы ў Камені, далучыўшы ар’ергард на світанні 7 ліпеня, атрад Дорахава, згодна загаду Баграціёна, рушыў цераз Слабодку на злучэнне з Другой арміяй. Гэты атрад з 27 чэрвеня быў у пастаянным руху, праходзячы штодзенна сорак вёрст па сыпучых пясках, часта пад безупынным дажджом, а пасля і пры моцнай гарачыні. Людзі былі вельмі стомленыя. “Знямога салдат была настолькі вялікай, – піша гісторык, – што ў многіх пад пахамі выступіла замест поту кроў. Некалькі чалавек памерлі ў дарозе ад слабасці”. Спякотным днём атрад зрабіў пераход у 50 вёрст і позна вечарам далучыўся да галоўных сіл Другой арміі ў ваколіцах Стоўбцаў. Брыгада генерала Куцейнікава, зрабіўшы пераход па загадзе Платава з Бакштаў на Камень (рускіх тут ужо яна не застала), па слядах Дорахава пайшла да Новага Свержаня. Высланая з Сівіцы разведка палкоўніка Меда, высветліла, што рускія пакінулі Камень. Вечарам 8 ліпеня Даву заняў Ракаў, а атрад палкоўніка Меда заняў Волму, 9 ліпеня авангард Пажоля заняў горад Мінск. Баграціён не рашыўся завязаць барацьбу за Мінск. Пры паражэнні французаў Даву мог бы адвесці свае часці да сваіх галоўных сіл у Радашковічах і Маладзечне, а пры няўдачы Баграціён не змог бы адступіць на Нясвіж, бо горад быў заняты французамі і іх войскі ішлі следам за Другой арміяй. Тым не менш у баях на тэрыторыі Беларусі каля Воранава, Закрэўшчыны, Гудзявіч, Вішнева, Карэліч, Міра (27-28 чэрвеня), Раманава (2 ліпеня) і Салтанаўкі (11 ліпеня) армія Баграціёна нанесла праціўніку значныя страты. 3 жніўня Першая і Другая рускія арміі злучыліся ў Смаленску, дзе 16-18 жніўня адбылася бітва за горад. Несучы значныя страты, пакідаючы гарнізоны ў гарадах, “вялікая армія” губляла свае сілы. І калі 7 верасня 1812 года руская армія заняла пазіцыі на Барадзінскім полі, у ёй было толькі на тры тысячы менш салдат, чым у французаў, а гармат нават на 37 больш. І калі ўлічыць, што французаў у бітве пала на 14 тысяч больш, чым рускіх, то больш яскрава можна зразумець, што рускія палкаводцы рыхтавалі перамогу з першых дзён вайны, таленавіта арганізавалі адыход сваіх войск, іх злучэнне і перамогу на Барадзінскім полі. 26-28 лістапада 1812 года пры пераправе цераз Бярэзіну каля вёскі Студзёнка (у 9 кіламетрах вышэй Барысава) французская армія была канчаткова разгромлена і фактычна перастала існаваць. 15 лістапада каля мястэчка Койданава быў разбіты 5-тысячны французскі атрад. У выніку быў адрэзаны прамы шлях адступлення французскай арміі на захад. Рэшткі “вялікай арміі” адыходзілі на Ашмяны, а праз Валожыншчыну маглі праходзіць толькі разрозненыя групы французаў. І некалькі слоў пра палкаводцаў, чые імёны часта называліся ў артыкуле. Баграціён Пётр Іванавіч быў нашчадкам грузінскай царскай дынастыі Багратыёні. Праславіўся ў паходах Суворава і Кутузава, з сакавіка 1812 года камандаваў Другой арміяй. У Барадзінскай бітве камандаваў левым крылом рускай арміі і пакрыў сябе бессмяротнай славай. Быў цяжка паранены (адарвала ядром нагу). Памёр 12 верасня 1812 года ў вёсцы Сімы Уладзімірскай губерні, маючы 47 гадоў. У 1939 годзе яго прах перанесены на Барадзінскае поле. У Ваўкавыску знаходзіцца ваенна-гістарычны музей яго імя. Платаў Мацвей Іванавіч (1751-1818) – атаман Данскога казачага войска. У час Барадзінскай бітвы з конніцай паспяховы рэйд у тыл напалеонаўскай арміі, разбіў французаў пры адступленні каля Дуброўна, Оршы, Талачына, Барысава. Арганізатар апалчэння данскіх казакоў, якое адыграла вялікую ролю ў разгроме французскіх войск. Удзельнік замежных паходаў 1813 і 1814 гадоў. Дорахаў Іван Сямёнавіч (1762-1815) – удзельнік руска-турэцкіх войнаў 1787-1791 гадоў, вайны з французамі ў 1806-1807 гадах. У Барадзінскай бітве камандаваў кавалерыйскай брыгадай, з верасня – партызанскім атрадам. І некалькі слоў пра сляды тых далёкіх падзей. У Мікалаеве, што на Навагрудчыне, нарадзіліся і выраслі браты Побалі: вядомы археолаг, доктар гістарычных навук Леанід Давыдавіч і настаўнік гісторыі Вішнеўскай СШ Канстанцін Давыдавіч. Званю яму. Паведамляе: – Так. Баграціён перапраўляўся цераз Нёман насупраць нашага мястэчка. На месцы пераправы расла чарада магутных дубоў, сведкаў той далёкай пары. На жаль, іх выразалі, і засталося толькі некалькі. А выкладчык Івянецкай музычнай школы Казімір Аляксандравіч Бібік успамінае: – Гадоў 30 назад мой бацька Аляксандр Аляксандравіч капаў на сваім хутары, што паміж Сівіцай і Дубкамі, яму. І выкапаў тры моцна з’едзеныя іржой ружы. Доўгія такія. Калі ўлічыць, што ў ваколіцах Сівіцы ні ў імперыялістычную, ні ў грамадзянскую, ні ў Вялікую Айчынную вайну значных баявых аперацый не было, то застаецца думаць, што гэта ружжы вайны 1812 года. …Канчаю пісаць артыкул і мысленна раз-пораз паўтараю мудрыя і прарочыя словы Аляксандра Неўскага: “Той, хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне”.
1987 год. Матэрыял перадрукаваны з кнігі «Млын жыцця» краязнаўца Генадзя Равінскага.



Добавить комментарий