За што я люблю раённую газету?

Общество

Слова чытачу.

Елізавета Станіславаўна ПЯТРОЎСКАЯ, мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец”:

–  Заўсёды чытаю жыццёвыя гісторыі, публікацыі гістарычнага характару, яны абуджаюць пачуццё годнасці, справядлівасці, кранаюць лірычныя ноткі ў душы. Задаволена шырокім і праўдзівым асвятленнем жыцця раёна, сярод публікацый яскрава адсочваецца і праца работнікаў культуры. На мой асабісты чытацкі густ, “Працоўная слава” цалкам забяспечвае інфармацыйныя патрэбы насельніцтва. Калі магчыма, аднавіце рубрыку “Тварыце, прыпевачнікі”. Вельмі цікавы творчы праект!

 

Уладзімір Уладзіміравіч РУДЫ, начальнік філіяла “Івянецкая ЖКГ” –   РУП “Валожынскі жылкамунгас”:

На працягу многіх гадоў раёнка дапамагае сачыць за мясцовымі падзеямі, мерапрыемствамі. Цікаўлюся рубрыкамі “У працоўных калектывах”, “Тры навіны з адной стараны”, “Чалавек і яго справа”. Радуе, што шмат газетнай плошчы адводзіцца зваротнай сувязі, пастаянны дыялог вядзецца з чытачамі, вырашаюцца іх надзённыя праблемы. Мае месца на старонках райгазеты канструктыўная крытыка і яркія прыклады руплівага гаспадарання на зямлі, бо ў раёне шмат вопытных, граматных спецыялістаў і кіраўнікоў.’

 



Добавить комментарий