Официально

Валожынская раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” сумесна з пярвічнай арганізацыяй гімназіі № 1 г. Валожына правялі сустрэчу з падапечнымі цэнтра сацыяльнай абароны і карэкцыйна-развіваючага цэнтра – дзецьмі-інвалідамі і маладымі інвалідамі

Валожынская раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” сумесна з пярвічнай арганізацыяй гімназіі № 1 г. Валожына правялі сустрэчу з падапечнымі цэнтра сацыяльнай абароны і карэкцыйна-развіваючага цэнтра – дзецьмі-інвалідамі і маладымі інвалідамі. Для іх арганізавалі экскурсію па гімназіі, правялі выставу работ гімназістаў. Завяршылася сустрэча вялікім канцэртам для гасцей.

Гэта не першае наладжанае мерапрыемства падобнага кшталту. І дарослым, і маленькім дзецям падабаецца ў гімназіі: яны адчуваюць сябе незабытымі, патрэбнымі, паўнапраўнымі грамадзянамі. Кожны запрошаны ад райарганізацыі ГА “Белая Русь” атрымаў салодкі падарунак, а напрыканцы ўсе госці і ўдзельнікі сустрэчы зрабілі фота напамяць.

Наш кар.

 



Добавить комментарий