У розныя часы ўладарылі на нашай зямлі

Культура

Першае ўпамінанне пра Валожын захавалася ў нямецкіх архівах. У выдадзеных у Лейпцыгу ў 1863 годзе “Исторических источниках прусского прошлого до заката владычества ордена» ў другім томе на старонцы 708 надрукаваны звесткі аб Літоўскіх дарогах (паміж 1401-1404?). Як населены пункт Валожын упамінаецца на шляху з Трабаў у Навагрудак.
Князі Валожынскія па мянушцы Сухты сталі першымі ўладальнікамі Валожына. Іх было пяцёра братоў, і ўсе адмовіліся прызнаць Вялікім князем Літоўскім Казіміра. Некалькі праваслаўных князёў у 1481 годзе арганізавалі змову, на чале якой стаў Міхаіл Алелькавіч, стрыечны брат Казіміра. Міхаіл задумаў “пра сябе злую думу адносна Вялікага князя Казіміра, каб усмерціць яго, і адкрыў сваю задуму князям Валожынскім, … і прапанаваў забіць князя Казіміра на паляванні… І адправіў князь Міхайлушка князёў Валожынскіх на Вялікага князя Казіміра ў Мярэч з пяццюстамі коннымі ўзброенымі людзьмі з намерам забіць Вялікага князя Казіміра і затым сесці на трон самому… І калі яны прыехалі на месца палявання, леснікі, якія акружалі месца палявання, убачылі ўзброеных людзей і паведамілі аб гэтым дворнаму маршалу Вялікага князя Казіміра Андрушцы Гаштольдавічу. І той паспешліва забраў Вялікага князя Казіміра, таму што той быў яшчэ малады, і паімчаўся з ім у Трокі. І ён там паведаміў бацьку свайму Яну Гаштольду, і Ян Гаштольд з мноствам народу… хутка адправіў за імі ў пагоню, і нагналі іх паміж Крэвам і Ашмянамі. І там жа ўсіх тых пяць братоў князёў Валожынскіх злавілі, а людзей, пасланых ад Міхайлушкі, пабілі, а іншых жывымі захапілі і прывялі да Вялікага князя Казіміра ў Трокі, а там іх пакаралі смерцю”. Гэтыя звесткі мы знайшлі ў “Хроніцы Быхаўца”.
Пасля такіх падзей у 1445 годзе Валожын быў канфіскаваны, а каля 1450 года Казімір падарыў нашы землі Манівідам. Пра гэты жэст упамінаецца ў “Метрыцы літоўскай”: “…Валожына (падарыў) пану Івашку Манівідавічу сам Вялікі князь…”.
Укан. XV-пач. XVI стагоддзяў Валожын перайшоў да Альбрэхта Гаштольда (? – 1539), прадстаўніка знатнага літоўскага роду, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. Герб гэтага магнацкага роду “Габданк” (сучасны герб нашага Валожына): у чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W. А. Гаштольд вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Узначальваў групоўку літоўска-беларускіх магнатаў, якая выступала за поўную незалежнасць дзяржавы супраць уніі з Польшчай. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута ВКЛ у 1529 годзе. Адзін з буйнейшых магнатаў Вялікага княства валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Трокскім, Віленскім, Менскім, Луцкім паветах, на Падляшшы і інш. З 1529 года меў тытул “графа на Мураваных Геранёнах”. Пасля 1500 года пры ім у Валожыне пабудаваны драўляны касцёл. Яго жонка Соф’я Васільеўна Вярэйская (1480-1549) – адзіная дачка В. М. Вярэйскага. У раннім дзяцінстве разам з бацькамі, ратуючыся ад гневу Вялікага князя Маскоўскага Івана III, трапіла ў Вялікае княства Літоўскае. Ад князя Казіміра Ягайлавіча Вярэйскія атрымалі зямельныя ўладанні з мястэчкамі Іслач, Уса, Койданава, Любеч, Валожын, Радашковічы. Пасля смерці ў 1501 годзе бацькі, яны перайшлі ў спадчыну Соф’і. Яе правы на ўладанні пацверджаны Вялікім князем Літоўскім. У 1507 годзе ў сям’і Гаштольдаў нарадзіўся сын Станіслаў, а ў 1539 годзе Соф’я аўдавела, у 1542 годзе пахавала і сына. Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў яе правы на пажыццёвае карыстанне ўладаннямі мужа. Пасля смерці самой Соф’і ў 1549 годзе яе ўладанні як вымарачныя адышлі Вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту II Аўгусту.
У1507 годзе ствараецца Навагруд-скае ваяводства, у склад якога ўваходзіць і Валожын. У адміністрацыйных адносінах ён – цэнтр воласці (староства). У 1567 годзе польскі кароль Сігізмунд Аўгуст перадае Валожын магнату Літоўскага паходжання Мікалаю Радзівілу Рудому. Мікалай Радзівіл (1512-1584) – дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, сын гетмана Юрыя Радзівілы. З 1547 года – князь “Свяшчэннай Рымскай імперыі” “на Біржах і Дубінках”. Атрымаў дамашнюю адукацыю, удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534-1537 гг. Асабліва адчувальны ўплыў Рудога на дзяржаўныя справы звязаны са шлюбам яго сястры Барбары з Вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам. Рашуча выступаў супраць заключэння уніі з Польшчай. У 1569 годзе паехаў на Люблінскі сейм і не падпісаў акт Люблінскай уніі.
У эканамічных адносінах Валожын у пачатку ХVII стагоддзя развіваўся вельмі марудна, быў тыповым мястэчкам, якое выконвала ролю пасрэдніка паміж буйнымі гарадамі і сельскай акругай. Характэрная рыса – наяўнасць кірмашу, які ладзіўся раз на тыдні. Сюды прывозілі свае тавары купцы, рамеснікі, шляхта і яе слугі, сяляне.
Пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 годзе польскія феадалы сталі насаджаць сярод беларускага насельніцтва каталіцызм. У адказ на гэта ў 1683 годзе ў Валожыне было створана праваслаўнае царкоўнае брацтва – своеасаблівая форма рэлігійна-палітычнага руху, вядомага ў Беларусі і на Украіне. Валожынскае брацтва стварылася вакол праваслаўнай парафіяльнай царквы св. Параскевы. Штуршком да гэтага паслужыла здрада праваслаўнай веры з боку ўладальніка мястэчка, багатага памешчыка Аляксандра Слушкі (каля 1580-ліпень 1647), які набыў Валожын у 1614 годзе ў гетмана ВКЛ Крыштофа Радзівіла. Кашталян Менскі і Жамойцкі належаў да шляхецкага роду герба “Астоя”. Знаходзячыся ў Мінску на сейміках, ён быў уцягнуты ксяндзамі-бернардзінамі ў рэлігійны дыспут, выйшаў з цярпення і, у прыпадку гневу, забіў аднаго з іх. Баючыся пакарання за забойства, Слушка прыняў рымска-каталіцкую веру, абавязаўся заснаваць бернардзінскі манастыр і ўтрымліваць пры ім за свой кошт некалькі ксяндзоў. У 1681 годзе яго ўнук, маршалак надворны Юзаф Багуслаў Слушка (22.10.1652 – 8.10.1701) заснаваў у Валожыне касцёл і кляштар бернардзінцаў, пры якім дзейнічала школа. Такім чынам, нечакана з’явіліся ў Валожыне сярод праваслаўнага насельніцтва бернардзінскі манастыр і яго насельнікі.
У1713 годзе Валожын купляе Уладзіслаў Дэнгаф. Яго жонка была ініцыятарам заснавання касцёла. На той час мястэчка мела 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы і 2 касцёлы. У 1710 годзе пабудавана драўляная уніяцкая царква.
Пасля далучэння ў 1793 годзе тэрыторыі сучаснай Беларусі да Расіі, Кацярына II перадала Валожын ва ўласнасць сваім верным паплечнікам Чартарыйскім. Адам Казімір Чартарыйскі (1.12.1734-19.03.1823) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ініцыятар правядзення карэнных рэформаў дзяржаўнага ладу. Герб княжацкага рода – “Пагоня”. Атрымаў выдатную адукацыю, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі і г. д. У 1773-1776 гг. – член Адукацыйнай камісіі. Мецэнат, апякун літаратуры і мастацтва, тэарэтык і крытык літаратуры і тэатра, аўтар камедый.
У новае, ХIХ стагоддзе Валожын уступіў валасной адзінкай, якая ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскай губерніі. 10 сакавіка 1803 года Адам Чартарыйскі прадаў Валожын за 100 тысяч злотых віленскаму старасту Юзафу Ігнацыю Тышкевічу (1724-1815). У той час мястэчка налічвала 2446 жыхароў (1900 яўрэяў, 406 праваслаўных, 140 католікаў). Тышкевічы былі апошнімі ўладальнікамі Валожына.
Ю. І. Тышкевіч – прадстаўнік легендарнага роду, які даў беларускай гісторыі шмат славутых імёнаў. Дастаткова назваць двух родных братоў Канстанціна і Яўстафія, пачынальнікаў беларускай геалогіі, якія стварылі першы ў нашай краіне музей, названы Віленскім музеумам старажытнасцей. Усе роды Тышкевічаў карысталіся гербам “Ляліва”: блакітнае поле, на якім выява залатога маладзіка рагамі ўгару і шасціканцовай зоркі таго ж колеру. Ён лічыцца адным з самых распаўсюджаных на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, і карысталіся ім больш за 350 родаў. На жаль, звесткі, якія маюцца ў нашым музеі пра нашчадкаў Юзафа Тышкевіча, сціплыя. Вельмі разлічваем на дапамогу Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь.
Юзафу Тышкевічу і яго сыну Міхалу (1761-1839) валожынскія вернікі-католікі абавязаны мураваным касцёлам, пабудаваным на месцы старога драўлянага. Тышкевічы былі ўладальнікамі шматлікіх мястэчкаў, фальваркаў, пакінулі ў спадчыну палацавы комплекс, які ўпрыгожвае наш горад і сёння. У падвальным памяшканні касцёла знаходзілася захаванне шасці прадстаўнікоў роду Тышкевічаў, у тым ліку самога Юзафа Ігнацыя, які памёр ў год завяршэння будаўніцтва касцёла – 22 снежня 1815 года. Пасля яго смерці Валожын перайшоў да сына Міхала, пазней – да ўнука Яна Тышкевіча (1801-1862). Ян валодаў мястэчкам з 1839 года да сваёй смерці, не быў жанаты, таму завяшчаў уладанні пляменніку Яну Вітольду (1837-1892). Перад Першай сусветнай вайной Валожын належаў сыну Яна і Ізабэлы Тышкевічаў Міхаілу (1860-?). Апошнім уладальнікам Валожына, у адпаведнасці з данымі Гродзенскага абласнога дзяржаўнага архіва, быў Іван Міхайлавіч Тышкевіч, які валодаў ім аж да 1939 года.
Галіна СЕНЧАНКА,
навуковы супрацоўнік раённага музея.

Першае ўпамінанне пра Валожын захавалася ў нямецкіх архівах. У выдадзеных у Лейпцыгу ў 1863 годзе “Исторических источниках прусского прошлого до заката владычества ордена» ў другім томе на старонцы 708 надрукаваны звесткі аб Літоўскіх дарогах (паміж 1401-1404?). Як населены пункт Валожын упамінаецца на шляху з Трабаў у Навагрудак. Князі Валожынскія па мянушцы Сухты сталі першымі ўладальнікамі Валожына. Іх было пяцёра братоў, і ўсе адмовіліся прызнаць Вялікім князем Літоўскім Казіміра. Некалькі праваслаўных князёў у 1481 годзе арганізавалі змову, на чале якой стаў Міхаіл Алелькавіч, стрыечны брат Казіміра. Міхаіл задумаў “пра сябе злую думу адносна Вялікага князя Казіміра, каб усмерціць яго, і адкрыў сваю задуму князям Валожынскім, … і прапанаваў забіць князя Казіміра на паляванні… І адправіў князь Міхайлушка князёў Валожынскіх на Вялікага князя Казіміра ў Мярэч з пяццюстамі коннымі ўзброенымі людзьмі з намерам забіць Вялікага князя Казіміра і затым сесці на трон самому… І калі яны прыехалі на месца палявання, леснікі, якія акружалі месца палявання, убачылі ўзброеных людзей і паведамілі аб гэтым дворнаму маршалу Вялікага князя Казіміра Андрушцы Гаштольдавічу. І той паспешліва забраў Вялікага князя Казіміра, таму што той быў яшчэ малады, і паімчаўся з ім у Трокі. І ён там паведаміў бацьку свайму Яну Гаштольду, і Ян Гаштольд з мноствам народу… хутка адправіў за імі ў пагоню, і нагналі іх паміж Крэвам і Ашмянамі. І там жа ўсіх тых пяць братоў князёў Валожынскіх злавілі, а людзей, пасланых ад Міхайлушкі, пабілі, а іншых жывымі захапілі і прывялі да Вялікага князя Казіміра ў Трокі, а там іх пакаралі смерцю”. Гэтыя звесткі мы знайшлі ў “Хроніцы Быхаўца”. Пасля такіх падзей у 1445 годзе Валожын быў канфіскаваны, а каля 1450 года Казімір падарыў нашы землі Манівідам. Пра гэты жэст упамінаецца ў “Метрыцы літоўскай”: “…Валожына (падарыў) пану Івашку Манівідавічу сам Вялікі князь…”. Укан. XV-пач. XVI стагоддзяў Валожын перайшоў да Альбрэхта Гаштольда (? – 1539), прадстаўніка знатнага літоўскага роду, дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага. Герб гэтага магнацкага роду “Габданк” (сучасны герб нашага Валожына): у чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W. А. Гаштольд вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Узначальваў групоўку літоўска-беларускіх магнатаў, якая выступала за поўную незалежнасць дзяржавы супраць уніі з Польшчай. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Статута ВКЛ у 1529 годзе. Адзін з буйнейшых магнатаў Вялікага княства валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Трокскім, Віленскім, Менскім, Луцкім паветах, на Падляшшы і інш. З 1529 года меў тытул “графа на Мураваных Геранёнах”. Пасля 1500 года пры ім у Валожыне пабудаваны драўляны касцёл. Яго жонка Соф’я Васільеўна Вярэйская (1480-1549) – адзіная дачка В. М. Вярэйскага. У раннім дзяцінстве разам з бацькамі, ратуючыся ад гневу Вялікага князя Маскоўскага Івана III, трапіла ў Вялікае княства Літоўскае. Ад князя Казіміра Ягайлавіча Вярэйскія атрымалі зямельныя ўладанні з мястэчкамі Іслач, Уса, Койданава, Любеч, Валожын, Радашковічы. Пасля смерці ў 1501 годзе бацькі, яны перайшлі ў спадчыну Соф’і. Яе правы на ўладанні пацверджаны Вялікім князем Літоўскім. У 1507 годзе ў сям’і Гаштольдаў нарадзіўся сын Станіслаў, а ў 1539 годзе Соф’я аўдавела, у 1542 годзе пахавала і сына. Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў яе правы на пажыццёвае карыстанне ўладаннямі мужа. Пасля смерці самой Соф’і ў 1549 годзе яе ўладанні як вымарачныя адышлі Вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту II Аўгусту. У1507 годзе ствараецца Навагруд-скае ваяводства, у склад якога ўваходзіць і Валожын. У адміністрацыйных адносінах ён – цэнтр воласці (староства). У 1567 годзе польскі кароль Сігізмунд Аўгуст перадае Валожын магнату Літоўскага паходжання Мікалаю Радзівілу Рудому. Мікалай Радзівіл (1512-1584) – дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, сын гетмана Юрыя Радзівілы. З 1547 года – князь “Свяшчэннай Рымскай імперыі” “на Біржах і Дубінках”. Атрымаў дамашнюю адукацыю, удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534-1537 гг. Асабліва адчувальны ўплыў Рудога на дзяржаўныя справы звязаны са шлюбам яго сястры Барбары з Вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам. Рашуча выступаў супраць заключэння уніі з Польшчай. У 1569 годзе паехаў на Люблінскі сейм і не падпісаў акт Люблінскай уніі. У эканамічных адносінах Валожын у пачатку ХVII стагоддзя развіваўся вельмі марудна, быў тыповым мястэчкам, якое выконвала ролю пасрэдніка паміж буйнымі гарадамі і сельскай акругай. Характэрная рыса – наяўнасць кірмашу, які ладзіўся раз на тыдні. Сюды прывозілі свае тавары купцы, рамеснікі, шляхта і яе слугі, сяляне. Пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 годзе польскія феадалы сталі насаджаць сярод беларускага насельніцтва каталіцызм. У адказ на гэта ў 1683 годзе ў Валожыне было створана праваслаўнае царкоўнае брацтва – своеасаблівая форма рэлігійна-палітычнага руху, вядомага ў Беларусі і на Украіне. Валожынскае брацтва стварылася вакол праваслаўнай парафіяльнай царквы св. Параскевы. Штуршком да гэтага паслужыла здрада праваслаўнай веры з боку ўладальніка мястэчка, багатага памешчыка Аляксандра Слушкі (каля 1580-ліпень 1647), які набыў Валожын у 1614 годзе ў гетмана ВКЛ Крыштофа Радзівіла. Кашталян Менскі і Жамойцкі належаў да шляхецкага роду герба “Астоя”. Знаходзячыся ў Мінску на сейміках, ён быў уцягнуты ксяндзамі-бернардзінамі ў рэлігійны дыспут, выйшаў з цярпення і, у прыпадку гневу, забіў аднаго з іх. Баючыся пакарання за забойства, Слушка прыняў рымска-каталіцкую веру, абавязаўся заснаваць бернардзінскі манастыр і ўтрымліваць пры ім за свой кошт некалькі ксяндзоў. У 1681 годзе яго ўнук, маршалак надворны Юзаф Багуслаў Слушка (22.10.1652 – 8.10.1701) заснаваў у Валожыне касцёл і кляштар бернардзінцаў, пры якім дзейнічала школа. Такім чынам, нечакана з’явіліся ў Валожыне сярод праваслаўнага насельніцтва бернардзінскі манастыр і яго насельнікі. У1713 годзе Валожын купляе Уладзіслаў Дэнгаф. Яго жонка была ініцыятарам заснавання касцёла. На той час мястэчка мела 107 двароў, 5 вуліц, 2 царквы і 2 касцёлы. У 1710 годзе пабудавана драўляная уніяцкая царква. Пасля далучэння ў 1793 годзе тэрыторыі сучаснай Беларусі да Расіі, Кацярына II перадала Валожын ва ўласнасць сваім верным паплечнікам Чартарыйскім. Адам Казімір Чартарыйскі (1.12.1734-19.03.1823) – дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, ініцыятар правядзення карэнных рэформаў дзяржаўнага ладу. Герб княжацкага рода – “Пагоня”. Атрымаў выдатную адукацыю, падарожнічаў па Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі і г. д. У 1773-1776 гг. – член Адукацыйнай камісіі. Мецэнат, апякун літаратуры і мастацтва, тэарэтык і крытык літаратуры і тэатра, аўтар камедый. У новае, ХIХ стагоддзе Валожын уступіў валасной адзінкай, якая ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскай губерніі. 10 сакавіка 1803 года Адам Чартарыйскі прадаў Валожын за 100 тысяч злотых віленскаму старасту Юзафу Ігнацыю Тышкевічу (1724-1815). У той час мястэчка налічвала 2446 жыхароў (1900 яўрэяў, 406 праваслаўных, 140 католікаў). Тышкевічы былі апошнімі ўладальнікамі Валожына. Ю. І. Тышкевіч – прадстаўнік легендарнага роду, які даў беларускай гісторыі шмат славутых імёнаў. Дастаткова назваць двух родных братоў Канстанціна і Яўстафія, пачынальнікаў беларускай геалогіі, якія стварылі першы ў нашай краіне музей, названы Віленскім музеумам старажытнасцей. Усе роды Тышкевічаў карысталіся гербам “Ляліва”: блакітнае поле, на якім выява залатога маладзіка рагамі ўгару і шасціканцовай зоркі таго ж колеру. Ён лічыцца адным з самых распаўсюджаных на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, і карысталіся ім больш за 350 родаў. На жаль, звесткі, якія маюцца ў нашым музеі пра нашчадкаў Юзафа Тышкевіча, сціплыя. Вельмі разлічваем на дапамогу Нацыянальнага гістарычнага архіву Рэспублікі Беларусь. Юзафу Тышкевічу і яго сыну Міхалу (1761-1839) валожынскія вернікі-католікі абавязаны мураваным касцёлам, пабудаваным на месцы старога драўлянага. Тышкевічы былі ўладальнікамі шматлікіх мястэчкаў, фальваркаў, пакінулі ў спадчыну палацавы комплекс, які ўпрыгожвае наш горад і сёння. У падвальным памяшканні касцёла знаходзілася захаванне шасці прадстаўнікоў роду Тышкевічаў, у тым ліку самога Юзафа Ігнацыя, які памёр ў год завяршэння будаўніцтва касцёла – 22 снежня 1815 года. Пасля яго смерці Валожын перайшоў да сына Міхала, пазней – да ўнука Яна Тышкевіча (1801-1862). Ян валодаў мястэчкам з 1839 года да сваёй смерці, не быў жанаты, таму завяшчаў уладанні пляменніку Яну Вітольду (1837-1892). Перад Першай сусветнай вайной Валожын належаў сыну Яна і Ізабэлы Тышкевічаў Міхаілу (1860-?). Апошнім уладальнікам Валожына, у адпаведнасці з данымі Гродзенскага абласнога дзяржаўнага архіва, быў Іван Міхайлавіч Тышкевіч, які валодаў ім аж да 1939 года.
Галіна СЕНЧАНКА, навуковы супрацоўнік раённага музея.



Добавить комментарий