Агляд падзей за снежань 1961 года

Культура

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ
У раённым, гарадскім і сельскіх Саветах 703 дэпутаты. Сярод іх – 475 рабочых і калгаснікаў. Сярод дэпутатаў – 299 жанчын.
Больш за 600 настаўнікаў занята ў народнай адукацыі ў раёне. З 557 настаўнікаў школ усенавуча 151 мае вышэйшую адукацыю.
Да паслуг дарослых людзей, якія жадаюць павысіць агульнаадукацыйны ўзровень, 15 школ рабочай і сялянскай моладзі.
У раёне працуюць 5 бальніц, у тым ліку чатыры ўчастковыя, а таксама 20 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. На варце здароўя працаўнікоў Валожыншчыны стаіць вялікая армія медработнікаў. Адных толькі ўрачоў працуе 29 чалавек.
НАСТАЎНІЦКІ СХОД
У раённым Доме культуры адбыўся сход настаўнікаў. Яны слухалі і абмяркоўвалі даклад «Вынікі работы XXII з’езда КПСС і задачы настаўнікаў раёна». Дакладчык, другі сакратар РК КПБ Н. В. Мурзіч падрабязна расказаў пра работу з’езда партыі.
Было таксама адзначана, што стопрацэнтную паспяховасць вучняў атрымалі Белакорацкая, Бурмакская, М. Крывіцкая, Ласокінская, Ганькавіцкая і іншыя школы. Разам з тым, у большасці школ паспяховасць вучняў нізкая. Гэта датычыцца Няроўскай, Душкаўскай, Брылькоўскай, Забрэзскай, Захажэўскай і іншых школ.
У прыклад ставіліся настаўнікі Е. П. Бяроза і А. П. Станкевіч (Вішнева), А. А. Цыбульская і Н. Н. Балашка (Чартавічы), В. В. Юрча (Жураўцы), Р. Б. Камісарава і Т. С. Віткіна (Валожын), М. М. Ганчарык (Пяршаі), Л. А. Фёдарава (Ракаў).
ПЕРШЫНСТВО АЛЯКСАНДРА БОБРЫКА
Даяр Аляксандр Бобрык з калгаса «Чырвоная гвардыя» даглядае 12 кароў. Жывёла ў яго групе мае добрую ўкормленасць, заўжды чыстая. Нягледзячы на пачцівы ўзрост, Аляксандр Бобрык шмат часу праводзіць на ферме, сочыць, каб каровы своечасова былі напоены і накормлены. Ад сваіх кароў ён дабіўся самых высокіх надояў у калгасе, выйшаў у лік перадавых жывёлаводаў раёна. За 11 месяцаў надаіў ад кожнай каровы сваёй групы па 2265 літраў малака.
ПАД БУДУЧЫ ЎРАДЖАЙ
Гарачая пара ў членаў восьмай паляводчай брыгады калгаса «Чырвоны сцяг». Пачалася вывазка ўгнаенняў на палі. Добра спраўляецца з работай шафёр Іван Суша. Ён дастаўляе пад кукурузу да 40 тон арганічных угнаенняў у дзень. Энергічна працуюць на пагрузцы ўгнаенняў калгаснікі Іосіф Ганчарык, Эдуард Шапавал, Эвеліна Шапавал, Браніслава Бобрык.
Актыўна ўдзел у нарыхтоўцы і вывазцы ўгнаенняў на палі ў калгасах прымаюць работнікі аддзялення «Белсельгастэхніка». Мечыслаў Гудвіловіч, Яўгеній Бубневіч, Іван Сухадолец, Леанід Бацян, Уладзімір Пашкоўскі на нарыхтоўцы, пагрузцы і вывазцы торфу заваявалі першыя месцы па аддзяленню.
ВОСТРАЕ ПЯРО
Загадчыку Сакаўшчынскага ветэрынарнага ўчастка Б. нагадваем: не трэба блытаць дзяржаўнае з уласным, не трэба карміць сенам і іншым фуражом, прызначаным для каня ўчастка, сваю карову. Не выкарыстоўваць конюха для дагляду за каровай. Выкарыстоўваць каня па прамому назначэнню, а не для апрацоўкі ўчасткаў пад бульбу. Выкананне ўсіх гэтых правілаў ніколькі не адаб’ецца на рабоце ветучастка.
«У абедзенны перапынак рабочыя райпрамкамбіната зайшлі купіць прадукты ў магазін № 3 па вуліцы Беларускай. Кожны стаў у чаргу. Але вось у магазіне з’явіўся чалавек, працягнуў прадаўцу грошы і сказаў: «Мне паўлітра гарэлкі і пачак папярос». Работніца прылаўка адразу абслужыла гэтага пакупніка. Рабочыя абурыліся. Пачулі ад прадаўца адказ: «Такое ўказанне сельпо: гарэлку адпускаць без чаргі». Дзіўнае ўказанне. Няўжо яго дало Валожынскае сельпо?» – піша ў рэдакцыю хатняя гаспадыня А. Рубацкая.
ЛЮБІЦЬ СВАЮ СПРАВУ
Міхаіл Іванавіч Рамановіч восем гадоў працуе на жывёлагадоўчай ферме калгаса «17 верасня». Некалькі гадоў запар ён пасе дойных кароў. Да выканання свайго абавязку адносіцца добрасумленна. Па працы і плата. Зараз яму налічана звыш 800 працадзён.
Надышло стойлавае ўтрыманне жывёлы. І Міхаіл Іванавіч пастаянны работнік малочнатаварнай фермы. Ён падвозчык кармоў. Даяркі спакойныя за кармы. Калі іх падвозіць таварыш Рамановіч, то жывёла будзе забяспечана.
Здарылася так, што М. І. Рамановіч не пайшоў на абед, а кароў забяспечыў сечкай. Пяцідзесяцігадовы калгаснік паказвае прыклад іншым, натхняючы хлебаробаў на новыя поспехі.
КАЛГАСНЫЯ МАЯКІ
На нарадзе льнаводаў была агучана пастанова бюро РК КПБ і выканкама райсавета аб прэміраванні лепшых ільнаводаў раёна. Грашовыя прэміі былі ўручаны льноцерабільшчыку калгаса «17 верасня» Пракаповічу, машыністу льноапрацоўчага агрэгата калгаса «Краіна Саветаў» Гротусу, звеннявым па лёну Зінаідзе Нахай (калгас «Радзіма»), Леанардзе Шэўчык (калгас імя Мічурына), Марыі Лукашэвіч (калгас імя Дзяржынскага), Лідзіі Букштыновіч (калгас «Перамога») і іншым.
Далёка за межамі калгаса «17 верасня» вядома імя свінара Сямёна Крыштаповіча. На свінаферме Сямён сваёй працай абвергнуў меркаванне, што дагляд за свіннямі – гэта жаночая справа. Ён дабіўся ўзорнага ўтрымання свінаматак і атрымаў высокі прыплод парасят, захаваў маладняк. Хутка на калгасную свінаферму прыйшоў працаваць і былы каваль Васілій Бобрык. Больш чым па 17 парасят атрымалі свінары ад кожнай асноўнай свінні. У бягучым годзе працаваць свінаром выказаў жаданне Уладзімір Зянько.
Жывёлагадоўчыя фермы – гэта перадавая лінія фронту камуністычнага будаўніцтва. Камсамолкі калгаса «Краіна Саветаў» Валянціна Казак, Марыя Станкевіч, маладая калгасніца Таісія Сліж вырашылі ісці працаваць даяркамі і ўзяліся даглядаць першацёлак.
На мяльным пункце калгаса «Чырвоны сцяг» з раніцы да вечара не змаўкае гул ільнамялкі. Дзякуючы добраму дагляду за тэхнікай машыніста Нікадзіма Макея і трактарыста Міхаіла Ганчарыка, апрацоўка льнотрасты вядзецца без перабояў.
Лён апрацоўваюць Яніна Ушацкая, Таццяна Суша, Аляксандра Равяка, Яўгенія Урбан, Вера Гаспер, Ганна Наквас і іншыя. Кожны дзень на калгасны склад паступае звыш 600 кілаграмаў ільновалакна.
СПРАВЫ ПІЯНЕРСКІЯ
Піянерская двухгодка! Гэтыя словы зараз на вуснах кожнага юнага ленінца. Ёсць чым пахваліцца, ёсць што паказаць піянерам Забрэзскай сярэдняй школы. На працягу года яны сабралі 16 тон металічнага лому. Некалькі трактароў можна зрабіць з такой колькасці металу. Чэмпіёнамі па нарыхтоўцы сыравіны можна назваць чацвёртакласнікаў Іру Журкевіч, Івана Жамойдзіна, шасцікласнікаў Іосіфа Зянько, Мечыслава Зайкоўскага, Алу Вярбіцкую, васьмікласнікаў Анатолія Скрыпкіна, Іосіфа Янкоўскага і іншых.
Юныя ленінцы – вялікія сябры зялёных насаджэнняў. У гэтым годзе піянеры пасадзілі па два дрэўцы кожны і паўсядзённа даглядаюць свае саджанцы. Дзеці пабывалі амаль ва ўсіх брыгадах калгаса імя Калініна. Выступалі перад хлебаробамі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці.
У НЕКАЛЬКІ РАДКОЎ
«Мікробы – сябры і ворагі чалавека». Па такой тэме адбыліся чарговыя заняткі ў народным універсітэце здароўя. З лекцыяй выступіла ўрач раённай бальніцы М. А. Навапольцава. Як і на мінулых занятках, дзе хірург А. П. Інфаровіч чытаў лекцыю «Асновы анатоміі і фізіялогіі чалавека», дэманстраваўся кінафільм на медыцынскую тэму. Звеннявога будаўнічага звяна Зіновія Іванавіча Жука добра ведаюць у саўгасе «Ракаўскі» як вопытнага важака рабочых. Гэта пры яго актыўным удзеле ў аддзяленні «Выганічы» пабудаваны кароўнік, свінарнік, цялятнік і іншыя жывёлагадоўчыя памяшканні.
Сярод членаў сельгасарцелі імя М. Горкага ёсць моцная цяга да вывучэння гістарычных матэрыялаў XXII з’езда Камуністычнай партыі. З вялікім інтарэсам авалодваюць рашэннямі з’езда 22 слухачы гуртка па гісторыі КПСС. У гутарках актыўны ўдзел прымаюць члены партыі загадчык калгаснага млына Іван Казак, брыгадзір Баляслаў Глінскі, электрык Генрых Вайніцкі і іншыя.
ВОСТРАЕ ПЯРО
Ёсць у шостай паляводчай брыгадзе калгаса «Беларусь» брыгадзір Ж., а ў яго ёсць дружкі. Усіх іх вабіць лес, прычым дзяржаўны. У свой час некаторых з іх народны суд ужо прыцягваў да штрафу за самавольныя высечкі. Нядаўна зноў Ж. і яго кампанія былі злоўлены каля страявых соснаў, распілоўку якіх вялі на 3,5 метра.
Кінамеханік Г. не рэгулярна дэманструе мастацкія і дакументальныя кінастужкі ў вёсцы Цябуты Сугваздаўскага сельсавета. Яму належыць асаблівую ўвагу скіраваць на якасць адлюстравання і гука. Раім яму таксама заязджаць у вёску Леснікі, дзе з красавіка не было паказана ніводнага фільма.
Старонкі газеты гартала  Алена ПАШКЕВІЧ.

ЛІЧБЫ І ФАКТЫ У раённым, гарадскім і сельскіх Саветах 703 дэпутаты. Сярод іх – 475 рабочых і калгаснікаў. Сярод дэпутатаў – 299 жанчын. Больш за 600 настаўнікаў занята ў народнай адукацыі ў раёне. З 557 настаўнікаў школ усенавуча 151 мае вышэйшую адукацыю. Да паслуг дарослых людзей, якія жадаюць павысіць агульнаадукацыйны ўзровень, 15 школ рабочай і сялянскай моладзі. У раёне працуюць 5 бальніц, у тым ліку чатыры ўчастковыя, а таксама 20 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. На варце здароўя працаўнікоў Валожыншчыны стаіць вялікая армія медработнікаў. Адных толькі ўрачоў працуе 29 чалавек.
НАСТАЎНІЦКІ СХОД У раённым Доме культуры адбыўся сход настаўнікаў. Яны слухалі і абмяркоўвалі даклад «Вынікі работы XXII з’езда КПСС і задачы настаўнікаў раёна». Дакладчык, другі сакратар РК КПБ Н. В. Мурзіч падрабязна расказаў пра работу з’езда партыі. Было таксама адзначана, што стопрацэнтную паспяховасць вучняў атрымалі Белакорацкая, Бурмакская, М. Крывіцкая, Ласокінская, Ганькавіцкая і іншыя школы. Разам з тым, у большасці школ паспяховасць вучняў нізкая. Гэта датычыцца Няроўскай, Душкаўскай, Брылькоўскай, Забрэзскай, Захажэўскай і іншых школ. У прыклад ставіліся настаўнікі Е. П. Бяроза і А. П. Станкевіч (Вішнева), А. А. Цыбульская і Н. Н. Балашка (Чартавічы), В. В. Юрча (Жураўцы), Р. Б. Камісарава і Т. С. Віткіна (Валожын), М. М. Ганчарык (Пяршаі), Л. А. Фёдарава (Ракаў).
ПЕРШЫНСТВО АЛЯКСАНДРА БОБРЫКА Даяр Аляксандр Бобрык з калгаса «Чырвоная гвардыя» даглядае 12 кароў. Жывёла ў яго групе мае добрую ўкормленасць, заўжды чыстая. Нягледзячы на пачцівы ўзрост, Аляксандр Бобрык шмат часу праводзіць на ферме, сочыць, каб каровы своечасова былі напоены і накормлены. Ад сваіх кароў ён дабіўся самых высокіх надояў у калгасе, выйшаў у лік перадавых жывёлаводаў раёна. За 11 месяцаў надаіў ад кожнай каровы сваёй групы па 2265 літраў малака.
ПАД БУДУЧЫ ЎРАДЖАЙ Гарачая пара ў членаў восьмай паляводчай брыгады калгаса «Чырвоны сцяг». Пачалася вывазка ўгнаенняў на палі. Добра спраўляецца з работай шафёр Іван Суша. Ён дастаўляе пад кукурузу да 40 тон арганічных угнаенняў у дзень. Энергічна працуюць на пагрузцы ўгнаенняў калгаснікі Іосіф Ганчарык, Эдуард Шапавал, Эвеліна Шапавал, Браніслава Бобрык. Актыўна ўдзел у нарыхтоўцы і вывазцы ўгнаенняў на палі ў калгасах прымаюць работнікі аддзялення «Белсельгастэхніка». Мечыслаў Гудвіловіч, Яўгеній Бубневіч, Іван Сухадолец, Леанід Бацян, Уладзімір Пашкоўскі на нарыхтоўцы, пагрузцы і вывазцы торфу заваявалі першыя месцы па аддзяленню.
ВОСТРАЕ ПЯРО Загадчыку Сакаўшчынскага ветэрынарнага ўчастка Б. нагадваем: не трэба блытаць дзяржаўнае з уласным, не трэба карміць сенам і іншым фуражом, прызначаным для каня ўчастка, сваю карову. Не выкарыстоўваць конюха для дагляду за каровай. Выкарыстоўваць каня па прамому назначэнню, а не для апрацоўкі ўчасткаў пад бульбу. Выкананне ўсіх гэтых правілаў ніколькі не адаб’ецца на рабоце ветучастка. «У абедзенны перапынак рабочыя райпрамкамбіната зайшлі купіць прадукты ў магазін № 3 па вуліцы Беларускай. Кожны стаў у чаргу. Але вось у магазіне з’явіўся чалавек, працягнуў прадаўцу грошы і сказаў: «Мне паўлітра гарэлкі і пачак папярос». Работніца прылаўка адразу абслужыла гэтага пакупніка. Рабочыя абурыліся. Пачулі ад прадаўца адказ: «Такое ўказанне сельпо: гарэлку адпускаць без чаргі». Дзіўнае ўказанне. Няўжо яго дало Валожынскае сельпо?» – піша ў рэдакцыю хатняя гаспадыня А. Рубацкая.
ЛЮБІЦЬ СВАЮ СПРАВУ Міхаіл Іванавіч Рамановіч восем гадоў працуе на жывёлагадоўчай ферме калгаса «17 верасня». Некалькі гадоў запар ён пасе дойных кароў. Да выканання свайго абавязку адносіцца добрасумленна. Па працы і плата. Зараз яму налічана звыш 800 працадзён. Надышло стойлавае ўтрыманне жывёлы. І Міхаіл Іванавіч пастаянны работнік малочнатаварнай фермы. Ён падвозчык кармоў. Даяркі спакойныя за кармы. Калі іх падвозіць таварыш Рамановіч, то жывёла будзе забяспечана. Здарылася так, што М. І. Рамановіч не пайшоў на абед, а кароў забяспечыў сечкай. Пяцідзесяцігадовы калгаснік паказвае прыклад іншым, натхняючы хлебаробаў на новыя поспехі.
КАЛГАСНЫЯ МАЯКІ На нарадзе льнаводаў была агучана пастанова бюро РК КПБ і выканкама райсавета аб прэміраванні лепшых ільнаводаў раёна. Грашовыя прэміі былі ўручаны льноцерабільшчыку калгаса «17 верасня» Пракаповічу, машыністу льноапрацоўчага агрэгата калгаса «Краіна Саветаў» Гротусу, звеннявым па лёну Зінаідзе Нахай (калгас «Радзіма»), Леанардзе Шэўчык (калгас імя Мічурына), Марыі Лукашэвіч (калгас імя Дзяржынскага), Лідзіі Букштыновіч (калгас «Перамога») і іншым. Далёка за межамі калгаса «17 верасня» вядома імя свінара Сямёна Крыштаповіча. На свінаферме Сямён сваёй працай абвергнуў меркаванне, што дагляд за свіннямі – гэта жаночая справа. Ён дабіўся ўзорнага ўтрымання свінаматак і атрымаў высокі прыплод парасят, захаваў маладняк. Хутка на калгасную свінаферму прыйшоў працаваць і былы каваль Васілій Бобрык. Больш чым па 17 парасят атрымалі свінары ад кожнай асноўнай свінні. У бягучым годзе працаваць свінаром выказаў жаданне Уладзімір Зянько. Жывёлагадоўчыя фермы – гэта перадавая лінія фронту камуністычнага будаўніцтва. Камсамолкі калгаса «Краіна Саветаў» Валянціна Казак, Марыя Станкевіч, маладая калгасніца Таісія Сліж вырашылі ісці працаваць даяркамі і ўзяліся даглядаць першацёлак. На мяльным пункце калгаса «Чырвоны сцяг» з раніцы да вечара не змаўкае гул ільнамялкі. Дзякуючы добраму дагляду за тэхнікай машыніста Нікадзіма Макея і трактарыста Міхаіла Ганчарыка, апрацоўка льнотрасты вядзецца без перабояў. Лён апрацоўваюць Яніна Ушацкая, Таццяна Суша, Аляксандра Равяка, Яўгенія Урбан, Вера Гаспер, Ганна Наквас і іншыя. Кожны дзень на калгасны склад паступае звыш 600 кілаграмаў ільновалакна.
СПРАВЫ ПІЯНЕРСКІЯ Піянерская двухгодка! Гэтыя словы зараз на вуснах кожнага юнага ленінца. Ёсць чым пахваліцца, ёсць што паказаць піянерам Забрэзскай сярэдняй школы. На працягу года яны сабралі 16 тон металічнага лому. Некалькі трактароў можна зрабіць з такой колькасці металу. Чэмпіёнамі па нарыхтоўцы сыравіны можна назваць чацвёртакласнікаў Іру Журкевіч, Івана Жамойдзіна, шасцікласнікаў Іосіфа Зянько, Мечыслава Зайкоўскага, Алу Вярбіцкую, васьмікласнікаў Анатолія Скрыпкіна, Іосіфа Янкоўскага і іншых. Юныя ленінцы – вялікія сябры зялёных насаджэнняў. У гэтым годзе піянеры пасадзілі па два дрэўцы кожны і паўсядзённа даглядаюць свае саджанцы. Дзеці пабывалі амаль ва ўсіх брыгадах калгаса імя Калініна. Выступалі перад хлебаробамі з канцэртамі мастацкай самадзейнасці.
У НЕКАЛЬКІ РАДКОЎ «Мікробы – сябры і ворагі чалавека». Па такой тэме адбыліся чарговыя заняткі ў народным універсітэце здароўя. З лекцыяй выступіла ўрач раённай бальніцы М. А. Навапольцава. Як і на мінулых занятках, дзе хірург А. П. Інфаровіч чытаў лекцыю «Асновы анатоміі і фізіялогіі чалавека», дэманстраваўся кінафільм на медыцынскую тэму. Звеннявога будаўнічага звяна Зіновія Іванавіча Жука добра ведаюць у саўгасе «Ракаўскі» як вопытнага важака рабочых. Гэта пры яго актыўным удзеле ў аддзяленні «Выганічы» пабудаваны кароўнік, свінарнік, цялятнік і іншыя жывёлагадоўчыя памяшканні. Сярод членаў сельгасарцелі імя М. Горкага ёсць моцная цяга да вывучэння гістарычных матэрыялаў XXII з’езда Камуністычнай партыі. З вялікім інтарэсам авалодваюць рашэннямі з’езда 22 слухачы гуртка па гісторыі КПСС. У гутарках актыўны ўдзел прымаюць члены партыі загадчык калгаснага млына Іван Казак, брыгадзір Баляслаў Глінскі, электрык Генрых Вайніцкі і іншыя.
ВОСТРАЕ ПЯРО Ёсць у шостай паляводчай брыгадзе калгаса «Беларусь» брыгадзір Ж., а ў яго ёсць дружкі. Усіх іх вабіць лес, прычым дзяржаўны. У свой час некаторых з іх народны суд ужо прыцягваў да штрафу за самавольныя высечкі. Нядаўна зноў Ж. і яго кампанія былі злоўлены каля страявых соснаў, распілоўку якіх вялі на 3,5 метра. Кінамеханік Г. не рэгулярна дэманструе мастацкія і дакументальныя кінастужкі ў вёсцы Цябуты Сугваздаўскага сельсавета. Яму належыць асаблівую ўвагу скіраваць на якасць адлюстравання і гука. Раім яму таксама заязджаць у вёску Леснікі, дзе з красавіка не было паказана ніводнага фільма.

Старонкі газеты гартала  Алена ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий