ЛІЧБЫ І ФАКТЫ

Общество

На 1 снежня 2021 года на ўліку ў Валожынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяцца 1114 адзінокіх і адзінока пражываючых інвалідаў I і II груп, 124 сям’і выхоўваюць 128 дзяцей-інвалідаў.

Спецыялістамі цэнтра рэгулярна праводзіцца пярвічнае і планавае абследаванне матэрыяльна-бытавога стану сем’яў і грамадзян, што стаяць у банку даных, з мэтай выяўлення існуючых у іх праблем і прыняцця своечасовых мер па сацыяльнай абароне.

 Так, сёлета паслугу няні бясплатна скарысталі 4 дзіцяці, 4 сем’ям аказана псіхалагічная дапамога, 35 сем’яў атрымалі матэрыяльную дапамогу з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, 6 сем’ям аказана садзейнічанне ў атрыманні ваўчараў ад раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа.

Надомным абслугоўваннем ахоплены 277 інвалідаў, 9 інвалідам аказваюцца паслугі сядзелкі.

Пры выяўленні ў інвалідаў у ходзе абследавання праблемных пытанняў спецыялістамі цэнтра прымаліся неадкладныя меры па іх вырашэнні. У прыватнасці: аказваліся паслугі па абкосе прыдамавой тэрыторыі, у складзіраванні дроў, ускопванні градак, нарыхтоўцы паліва, уборцы снегу; садзейнічанне ў атрыманні і дастаўцы на дом тэхнічных сродкаў рэабілітацыі, гуманітарнай, адраснай сацыяльнай дапамогі; у аднаўленні дакументаў на льготы; у афармленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі для рамонту электраправодкі ў домаўладанні; ва ўладкаванні на сацыяльны ложак, для лячэння ў бальніцу; у рамках валанцёрскай дзейнасці работнікі цэнтра дапамагалі выпісваць рэцэпты, набывалі і дастаўлялі лекі, прадукты харчавання.

Інфармацыя прадастаўлена

Валожынскім ТЦСАН