Праверка ведаў па пытаннях аховы працы

Важное Общество

У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 г. № 356-З “Аб ахове працы” (са зменамі і дапаўненнямі) і пунктам 42 Інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, што зацверджана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 № 175 (са зменамі і дапаўненнямі), кіраўнікі і спецыялісты арганізацый не пазней за месяц з дня назначэння на пасаду абавязаны праходзіць першасную праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, але не менш за адзін раз у тры гады, перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведных камісіях.

Кіраўнікі і спецыялісты, члены камісій, якія не маюць вышэйстаячага органа кіравання, праходзяць праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў камісіі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа. Каб зрабіць гэта, неабходна звярнуцца з заяўкай у камісію райвыканкама для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы (факс: 8-01772 54978, trud.uprav@volozhin.gov.by).

Кансультацыю па пытаннях аховы працы можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама па тэлефоне: 8-01772 55680.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама