Спякотная спартыўная субота

Молодежный курьер Спорт

 

У сувязі з эпідсітуацыяй апошняга года колькасць масавых мерапрыемстваў практычна зведзена да нуля. Таму кожныя спаборніцтвы – заўсёды падзея. Асабліва ўраджайнай стала апошняя субота лістапада, калі ў памяшканні фізкультурна-аздараўленчага комплексу было надзвычай шматлюдна і шумна.

Праходзіла таварыская сустрэча па міні-футболе паміж камандамі Валожына і ДЮСШ № 4 горада Маладзечна. На полі былі футбалісты 2012-2013 гадоў нараджэння. Нашы юныя землякі атрымалі перамогу з лікам 3:2. Капітан каманды – Мікіта Вількоўскі.    

У кожнай камандзе былі вызначаны лепшы ігрокі гульні. У камадзе Валожына лепшым іграком быў названы Дзмітрый Пупа, лепшым абаронцам – Максім Язерскі, а лепшым нападаючым – Максім Тарасевіч. Яны, як і лепшыя футбалісты ў камандзе гасцей, былі ўзнагароджаны дыпломамі.

А вось спаборніцтвы па плаванні, прысвечаныя 4-годдзю з дня адкрыцця ў Валожыне фізкультурна-аздараўленчага комплексу, атрымаліся не толькі масавымі, але і сабралі шмат балельшчыкаў і гледачоў. Спаборнічалі юнакі і дзяўчаты ў трох узроставых групах – 2007-2009 гадоў нараджэння, 2010-2011 і 2012 года нараджэння і маладзейшыя. Прызавыя месцы вызначаліся па суме дзвюх дыстанцый: 100 метраў вольным стылем і 100 метраў брасам. Самыя юныя ўдзельнікі выступалі на дыстанцыях па 50 метраў.

У старэйшай падгрупе сярод юнакоў лепшы вынік паказаў Андрэй Нахай. Другое і трэцяе месцы заваявалі Максім Жуковіч і Арцём Рабчанкаў. У дзяўчат тройка прызёраў выглядала наступным чынам: Марыя Цяшкевіч, Мілена Кароль і Паліна Пярловіч.

У падгрупе сярод плыўцоў 2010-2011 гадоў нараджэння лепшы вынік паказаў Арсеній Пачыкоўскі, другі і трэці – Мацвей Сак і Іван Гобрыс. У дзяўчат першае месца заваявала Варвара Грыбоўская, другое месца ў Маргарыты Харчанка, трэцяе – у Маргарыты Шаранговіч.

Сярод самых маленькіх перамогу святкаваў Цімафей Гульба, на другім і трэцім месцах – Веньямін Ашкірка і Ілля Барадака. У дзяўчынак першынствавала Аляксандра Шурыгіна, другі вынік паказала Анастасія Юралевіч, трэці – Арына Бацян.

Лепшыя плыўцы гэтых спаборніцтваў былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і невялікімі грашовымі прызамі.

Наталля ШТЭЙНЕР