ФІРМЕННЫ МАГАЗІН АГРАКАМБІНАТА «ДЗЯРЖЫНСКІ» СТАЎ АДНЫМ З САМЫХ НАВЕДВАЕМЫХ У ГОРАДЗЕ ВАЛОЖЫНЕ

Общество

Падкупляе пакупнікоў багаты выбар разнастайных тавараў, немалаважнае значэнне мае і высокая культура абслугоўвання. Увага, ветлівасць прадаўцоў тут сталі галоўным правілам. Работнікі фірменнага магазіна стараюцца спаўна задаволіць попыт тых, хто прыходзіць у названую гандлёвую кропку. Амаль заўсёды тут багата людзей, асабліва ў дні, калі ажыццяўляюцца новыя пастаўкі прадукцыі. Максімум увагі людзям надае і адна з вопытных прадаўшчыц – Таццяна Васільеўна ПАСЕКА. Застаецца толькі здзіўляцца, як для кожнага наведвальніка магазіна ў гэтай абаяльнай жанчыны хапае столькі шчырай увагі, усіх ля прылаўка яна  сустракае  прыемнай усмешкай. Здаецца, у Таццяны Васільеўны ніколі не бывае дрэннага настрою. І гэта цэняць людзі.

Фота Сяргея БОБРЫКА.

 



Добавить комментарий