Закон и порядок

Сёлета, каб вызначыць аб’ектыўнасць вынікаў спаборніцтваў да Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”, Маладзечанскі міжрайкамітэт дзяржаўнага кантролю праводзіў маніторынгі і кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы за ходам уборкі.

БЕЗ ПРЫПІСАК НЕ АБЫШЛОСЯ

Выявілася, што ў сельгаспрадпрыемствах практыка ўборкі спісаных на гібель зерневых і аднагадовых на зерне без пераводу іх у зерневую групу не змянілася. У ААТ “ЯхімаўшчынаАгра” ўбрана на зерне 140 гектараў, у ПУП “Макараў-Агра” – 96 гектараў, ААТ “Селеўцы” – 34 гектары, ААТ “Гарадзілава” – 36 гектараў аднагадовых без пераводу іх у зерневую групу. Акрамя таго, у апошняй названай гаспадарцы было ўбрана 168 гектараў спісаных на гібель зерневых, пры гэтым ўраджайнасць завышана на 4,3 ц/га. У ААТ “Мядзельаграсервіс” убралі 82 гектары спісаных на гібель зерневых, якія ўвогуле не знайшлі адлюстравання ў справаздачнасці. У выніку ўраджайнасць завысілі на 2,1 ц/га.

У ААТ “Купала-Агра” ў ліпені ўстаноўлена ўборка аднагадовых на плошчы 291 гектар на зерне без пераводу іх у зерневую групу. У той жа час службовыя асобы таварыства дадаткова спісалі на гібель 203 гектары зерневых, якія ўжо былі абмалочаны на зерне. У КСУП “Падбярэззе” нашага раёна міжрайкамітэт устанавіў прыпіскі пасеваў азімых на плошчы 187 гектараў (33,4 працэнта ад справаздачных даных), узворванне зябліва на плошчы 218 гектараў (100 працэнтаў ад справаздачнасці) і нарыхтоўкі кармоў у колькасці 74 тон кармавых адзінак.

Службовыя асобы ААТ “Купала-Агра” і КСУП “Падбярэззе” прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Маладзечанскі міжраённы

Камітэт дзяржаўнага кантролю.

 



Добавить комментарий