Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) узначаліла Ірына Аляксандраўна СУБАЧ.

Важное Официально

Нарадзілася 19 чэрвеня 1985 года ў Валожыне. Мае вышэйшую адукацыю – скончыла Мінскі інстытут кіравання па спецыяльнасці “Правазнаўства”.

Першае працоўнае месца І. А. Субач – сакратар адміністрацыйна-гаспадарчай групы, а пасля спецыяліст 1 катэгорыі аддзела рознічнага бізнесу філіяла № 605 “Беларусбанка” ў Валожыне. Пасля пяць гадоў рабіла юрысконсультам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, два гады – галоўным спецыялістам па сацыяльнай абароне райваенкамата. У 2013 годзе ізноў вярнулася ў “Беларусбанк” на пасаду вядучага юрысконсульта. З 2015-га па 2019-ы гады звязаны з працай у судзе Валожынскага раёна, дзе спачатку была сакратаром судовых пасяджэнняў, а пасля вядучым спецыялістам.

Апошнія два гады з’яўлялася галоўным спецыялістам ЗАГСа.