“БЕЛДЗЯРЖСТРАХ” АДЗНАЧАЕ НЕ ТОЛЬКІ ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА, АЛЕ І 90-ГОДДЗЕ З ДНЯ ЎЗНІКНЕННЯ КАМПАНІІ

Общество

Заўтра ўсе страхавыя работнікі Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” адзначаць не толькі прафесійнае свята, але і 90-годдзе з дня ўзнікнення кампаніі. Сёння на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 7 філіялаў, 129 прадстаўніцтваў і 14 цэнтраў продажу. Страхавыя паслугі ад імя “Белдзяржстраху” аказваюць “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Белпошта”, “Белтэлекам” і інш. Агульная сетка продажаў страхавых паслуг перавышае 5 тысяч кропак па ўсёй Беларусі.

Валожынскі раён таксама абслугоўвае прадстаўніцтва “Белдзяржстраху”. Чым жыве сёння калектыў і з якімі паказчыкамі ён падышоў да прафесійнага свята, расказвае дырэктар Наталля Аляксандраўна СІНОШЫНА:

– Прыродныя анамаліі, эканамічныя крызісы, жыццёвыя трагедыі і хваробы не выбіраюць багатых і бедных, а наносяць свой каварны, нечаканы ўдар. Рэцэптаў асабістай фінансавай бяспекі шмат, але адзін з самых даступных, простых і танных – страхаванне. Страхавы поліс – своеасаблівы парасон, які засцерагае любога чалавека ад бяды, стыхіі. І важна растлумачыць гэта людзям. Сёння кампанія аказвае 27 відаў дабравольнага і 17 абавязковага страхавання. Акрамя такіх традыцыйных, як страхаванне маёмасці, транспартных сродкаў, бізнесу, медыцынскіх расходаў, ад няшчасных здарэнняў, прапануем і новыя віды страхавых прадуктаў: страхаванне партатыўных устройстваў, хатніх пародзістых жывёл, комплекснае страхаванне жылых памяшканняў.

У нашым калектыве працуюць 13 спецыялістаў і 18 страхавых агентаў, якія размеркаваны па ўчастках. І ўсе, як кажуць, на сваім месцы. З кожным годам калектыў абнаўляецца і маладзее. Адказнасць, працалюбівасць, камунікабельнасць, уменне наладжваць кантакт з людзьмі, даступна растлумачыць нюансы – вось тыя якасці, якія дапамагаюць ім у рабоце і прымушаюць патэнцыяльных кліентаў задумацца пра абарону маёмасці, ахову здароўя. Дайсці да кожнага чалавека і якасна абслужыць – наш асноўны дэвіз. А дзеля гэтага трэба адмераць не адзін дзесятак кіламетраў дарог, пастукацца ў кожны дом, ахвяраваць вольным часам, выхаднымі і святамі, бо менавіта ў гэтыя дні і гараджан, і вяскоўцаў можна застаць дома. Напярэдадні свята лепшыя работнікі прадстаўніцтва ўзнагароджаны за добрасумленную працу. Падзякі філіяла Белдзяржстраху па Мінскай вобласці атрымалі агенты Л. М. Бычкоўская і С. І. Мароз. Ганаровай граматай старшыні райвыканкама ўзнагароджана С. В. Грышаткіна, Падзякай райвыканкама – вядучы эканаміст В. І. Селязнёва.

 



Добавить комментарий