Агляд падзей за май 1965 года

Культура

СУСТРЭЧА З СЫНАМ ГЕРОЯ
9 мая ў райцэнтры прадаўжаліся ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю Вялікай Перамогі. Быў адкрыты бюст Героя Савецкага Саюза Васіля Васільевіча Шчарбіны, які змагаўся і загінуў на тэрыторыі нашага раёна і пахаваны ў скверы райцэнтра. Бюст зроблены самадзейным скульптарам Пятром Канстанцінавічам Скарынкам.
На святкаванне прыехаў сын В. В. Шчарбіны – Эдуард. Яго запрасілі на ўрачыстую піянерскую лінейку. Э. Шчарбіна павязаў чырвоныя гальштукі школьнікам, якія ўступілі ў піянеры.
ЛЯ КАСТРА ПІЯНЕРСКАГА
У маляўнічым ціхім ляску, недалёка ад вёскі Высокае, сабралася ў Дзень Перамогі піянерская дружына мясцовай школы. Да іх прыйшлі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны – былыя воіны і партызаны Рыгор Скрыпкін, Міхаіл Пуракоўскі, Андрэй Русакевіч, Дамінік Нарожкін. Яны падзяліліся ўспамінамі аб грозных баях.
Уважліва слухалі піянеры Рыгора Скрыпкіна – былога камандзіра разведчыкаў. Грудзі яго ўпрыгожваюць ордэн Чырвонага Сцяга, баявыя медалі. Тут жа ўдзельнікам вайны былі ўручаны віншавальныя адрасы. Р. В. Скрыпкіна прынялі ў ганаровыя піянеры.
Піянеры Падневіцкай 8-гадовай школы паведамляюць: “Каля школы і сельскага Дома культуры пасаджаны 382 дрэўцы. З 15 гектараў канюшыны ў калгасе “Верны шлях” сабралі каменні”. “Сабрана 9 тон металічнага лому ў фонд Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які адбудзецца ў Алжыры”, – рапартуе піянерская дружына Вішнеўскай СШ.
СВЯТКУЙЦЕ, ЖАНЧЫНЫ!
Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пастанаўляе: у азнаменаванне выдатных заслуг савецкіх жанчын у камуністычным будаўніцтве, у абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, іх гераізму і самаадданасці на фронце і ў тыле, а таксама адзначаючы вялікі ўклад жанчын ва ўмацаванне дружбы паміж народамі і барацьбы за мір, – аб’явіць у СССР Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка нерабочым днём.
ЗАДАННЕ ПЕРАВЫКАНАНА
“З добрымі вынікамі сустрэў Першамай калектыў нашага прадпрыемства. Красавіцкае заданне ім перавыканана. Асабліва вызначыўся галантарэйны цэх, рабочыя якога заваявалі пераходны Чырвоны сцяг камбіната. З падвоенай энергіяй працавалі Глафіра Янушкевіч, Ядвіга Ярмак, Кляменція Галубовіч і многія іншыя.
Нядрэнных вынікаў дабіўся і Ракаўскі вытворчы ўчастак, які таксама датэрмінова выканаў заданне мінулага месяца. Самааддана неслі перадсвяточную працоўную вахту рабочыя Адам Супрановіч, Іван Вялічка і іншыя”, – дзеліцца поспехамі Г. Куцішчаў, дырэктар Івянецкага прамкамбіната.
ПОСПЕХІ ВЫШЫВАЛЬШЧЫЦ
“У цэху мастацкай вышыўкі працуюць 58 чалавек. Гэта вопытныя і ўмелыя майстры. Працуюць яны заўсёды з энтузіязмам і выходзяць пераможцамі ў сацыялістычным спаборніцтве. У перадсвяточныя дні калектыў выканаў красавіцкае заданне на 130 працэнтаў. У гэтым вялікая заслуга лепшых працаўніц Марыі Ждановіч, Ванды Дзядзейкі, Марыі Явід. Кожная з іх перавыконвала ў мінулым месяцы зменныя заданні амаль у паўтара раза”, – паведамляе планавік фабрыкі мастацкай вышыўкіі і керамікі І. Мацэгуд.
ДАТЭРМІНОВА!
Выканаць і перавыканаць вытворчы план – такую задачу ставіў перад сабой калектыў Валожынскай аўтабазы, уступаючы на перадмайскую працоўную вахту. Сваё слова работнікі аўтабазы стрымалі. План першага квартала выкананы на 112 працэнтаў, а красавіцкае заданне – на 110 працэнтаў. Найбольшы ўклад у выкананне плана ўнеслі вадзіцелі Іван Качынскі, Рыгор Сафронаў, Барыс Княжэвіч, Казімір Амбражэй, Міхаіл Шаўлюк, Аляксей Дабралёт, а таксама рамонтныя рабочыя Іван Ракавец і Уладзімір Пракопчык.
ЛЕСАРУБЫ ПЕРШАМАЙСКАГА
Гаманкімі птушынымі галасамі зазвінела Налібоцкая пушча. І раптам да птушынага хору далучыўся працяглы рокат матораў. На дарогу выехалі магутныя тралёвачныя трактары, якія адзін за адным звярнулі ў гушчар.
Калі прайсці па дарозе, адкуль ішлі трактары, адкрыюцца сярод веліканаў-дрэў на беразе імклівай Іслачы роўныя рады акуратных драўляных будынкаў, слупы электралініі. Гэта пасёлак лесарубаў Першамайскі.
Гадоў сем назад на гэтым месцы цесляры склалі два драўляныя дамы. А цяпер іх больш за 20. Тут і лазня, і механічныя майстэрні, хлебапякарня і сталовая, магазін, інтэрнат, пачатковая школа, адміністрацыйнае памяшканне лесапункта і медпункта.
Звыш 40 сем’яў лесарубаў жыве ў Першамайскім. Сярод яго жыхароў – механік Яўген Бацян, трактарыст Сцяпан Голуб, шафёр Эдвард Івашка, вальшчык Віктар Радзівілка, лябёдчык Антон Галоўскі і іншыя.
За чатыры месяцы нарыхтавана і вывезена 22300 кубаметраў драўніны. Па ўсёй краіне і за яе межы разыходзіцца драўніна, нарыхтаваная першамайцамі.
ВАЛОЖЫН СВЯТОЧНЫ
Плошча ў райцэнтры быццам памаладзела ў першамайскую раніцу. Першы сакратар райкама партыі В. П. Русак падкрэслівае тую знамянальнасць, якая характэрна для Першамая: ён супадае з 20-годдзем Перамогі над фашысцкай Германіяй.
Пачынаецца ўрачыстае шэсце. Яго адкрываюць старэйшыя камуністы і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. У калоне член КПСС з сакавіка 1918 года М. І. Глябовіч, камуністы з амаль 40-гадовым партыйным стажам Д. Д. Сівы і М. А. Аўштэйн, былыя партызаны з брыгады імя Чапаева пенсіянер Г. І. Букштановіч і ляснік С. М. Бацян, удзельніца вайны, уладальніца трох баявых узнагарод пенсіянерка А. П. Рогава, удзельнік баёў за вызваленне Румыніі, Венгрыі, Югаславіі інжынер камбіната камунальна-бытавых прадпрыемстваў А. Я. Шабаль, удзельнікі вайны работнікі райбальніцы І. П. Яўко і С. П. Грабянчук, былы камандзір батальёна, цяпер работнік камбіната бытавога абслугоўвання А. К. Кочнеў, былы камандзір батальёна, работнік раённай бальніцы Ф. З. Малашанка.
Міма трыбуны ў такт маршаваму рытму крочаць школьнікі. Наперадзе калоны калектыву райаб’яднання “Сельгастэхніка” рухаюцца два прыгажуны – трактары “Беларусь”. Арганізавана і ўрачыста прайшла ў райцэнтры дэманстрацыя працоўных.
УРАДЖАЮ СПАДАРОЖНІКІ
Першынство на сяўбе ўтрымліваюць калгасы “Радзіма”, “Чырвоны сцяг”, “1 Мая”, саўгасы імя Маякоўскага і “Радзіма”.
Сярод механізатараў уперадзе ідуць Іван Харытон з калгаса “Краіна Саветаў”, Міхаіл Іванчык і Уладзімір Марзак з калгаса “Радзіма”.
Неапраўдана марудзяць з сяўбой сельгасарцелі імя К. Маркса, імя Куйбышава, “Запаветы Ільіча”, саўгасы “Падбярэззе” і “Залескі”.
ДЗЯКУЕМ ЛЮДЗЯМ У БЕЛЫХ ХАЛАТАХ
“У гэтым годзе я захварэў вірусным грыпам і апынуўся ў бальніцы. Тут мяне акружылі клопатам і ўвагай. Трэба адзначыць чулыя адносіны ўрача Ісака Майсеевіча Рудберга, медыцынскіх сясцёр Вольгі Шакун, Марыі Бабёр, Алы Радашковец, Тамары Забельскай і іншых. Ад іх старання і клопату я выздаравеў. Шчыра дзякую ім за сардэчнасць і чуласць”, – піша жыхар Валожына Т. Эпштэйн.
“Вялікую падзяку выказваю ўрачу-неўрапатолагу раённай бальніцы А. Ю. Скурановічу, медыцынскім сёстрам В. І. Іванчык, М. І. Хмель і Г. А. Каваленцы, фельчару І. П. Яўко за клопаты, якімі я была акружана ў час трохтыднёвага знаходжання на стацыянарным лячэнні”, – піша М. Троман, работніца друкарні.
Старонкі газеты гартала Алена ПАШКЕВІЧ.

СУСТРЭЧА З СЫНАМ ГЕРОЯ 9 мая ў райцэнтры прадаўжаліся ўрачыстасці, прысвечаныя 20-годдзю Вялікай Перамогі. Быў адкрыты бюст Героя Савецкага Саюза Васіля Васільевіча Шчарбіны, які змагаўся і загінуў на тэрыторыі нашага раёна і пахаваны ў скверы райцэнтра. Бюст зроблены самадзейным скульптарам Пятром Канстанцінавічам Скарынкам. На святкаванне прыехаў сын В. В. Шчарбіны – Эдуард. Яго запрасілі на ўрачыстую піянерскую лінейку. Э. Шчарбіна павязаў чырвоныя гальштукі школьнікам, якія ўступілі ў піянеры.
ЛЯ КАСТРА ПІЯНЕРСКАГА У маляўнічым ціхім ляску, недалёка ад вёскі Высокае, сабралася ў Дзень Перамогі піянерская дружына мясцовай школы. Да іх прыйшлі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны – былыя воіны і партызаны Рыгор Скрыпкін, Міхаіл Пуракоўскі, Андрэй Русакевіч, Дамінік Нарожкін. Яны падзяліліся ўспамінамі аб грозных баях. Уважліва слухалі піянеры Рыгора Скрыпкіна – былога камандзіра разведчыкаў. Грудзі яго ўпрыгожваюць ордэн Чырвонага Сцяга, баявыя медалі. Тут жа ўдзельнікам вайны былі ўручаны віншавальныя адрасы. Р. В. Скрыпкіна прынялі ў ганаровыя піянеры.
Піянеры Падневіцкай 8-гадовай школы паведамляюць: “Каля школы і сельскага Дома культуры пасаджаны 382 дрэўцы. З 15 гектараў канюшыны ў калгасе “Верны шлях” сабралі каменні”. “Сабрана 9 тон металічнага лому ў фонд Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які адбудзецца ў Алжыры”, – рапартуе піянерская дружына Вішнеўскай СШ.
СВЯТКУЙЦЕ, ЖАНЧЫНЫ! Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пастанаўляе: у азнаменаванне выдатных заслуг савецкіх жанчын у камуністычным будаўніцтве, у абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, іх гераізму і самаадданасці на фронце і ў тыле, а таксама адзначаючы вялікі ўклад жанчын ва ўмацаванне дружбы паміж народамі і барацьбы за мір, – аб’явіць у СССР Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка нерабочым днём.
ЗАДАННЕ ПЕРАВЫКАНАНА “З добрымі вынікамі сустрэў Першамай калектыў нашага прадпрыемства. Красавіцкае заданне ім перавыканана. Асабліва вызначыўся галантарэйны цэх, рабочыя якога заваявалі пераходны Чырвоны сцяг камбіната. З падвоенай энергіяй працавалі Глафіра Янушкевіч, Ядвіга Ярмак, Кляменція Галубовіч і многія іншыя. Нядрэнных вынікаў дабіўся і Ракаўскі вытворчы ўчастак, які таксама датэрмінова выканаў заданне мінулага месяца. Самааддана неслі перадсвяточную працоўную вахту рабочыя Адам Супрановіч, Іван Вялічка і іншыя”, – дзеліцца поспехамі Г. Куцішчаў, дырэктар Івянецкага прамкамбіната.
ПОСПЕХІ ВЫШЫВАЛЬШЧЫЦ “У цэху мастацкай вышыўкі працуюць 58 чалавек. Гэта вопытныя і ўмелыя майстры. Працуюць яны заўсёды з энтузіязмам і выходзяць пераможцамі ў сацыялістычным спаборніцтве. У перадсвяточныя дні калектыў выканаў красавіцкае заданне на 130 працэнтаў. У гэтым вялікая заслуга лепшых працаўніц Марыі Ждановіч, Ванды Дзядзейкі, Марыі Явід. Кожная з іх перавыконвала ў мінулым месяцы зменныя заданні амаль у паўтара раза”, – паведамляе планавік фабрыкі мастацкай вышыўкіі і керамікі І. Мацэгуд.
ДАТЭРМІНОВА! Выканаць і перавыканаць вытворчы план – такую задачу ставіў перад сабой калектыў Валожынскай аўтабазы, уступаючы на перадмайскую працоўную вахту. Сваё слова работнікі аўтабазы стрымалі. План першага квартала выкананы на 112 працэнтаў, а красавіцкае заданне – на 110 працэнтаў. Найбольшы ўклад у выкананне плана ўнеслі вадзіцелі Іван Качынскі, Рыгор Сафронаў, Барыс Княжэвіч, Казімір Амбражэй, Міхаіл Шаўлюк, Аляксей Дабралёт, а таксама рамонтныя рабочыя Іван Ракавец і Уладзімір Пракопчык.
ЛЕСАРУБЫ ПЕРШАМАЙСКАГА Гаманкімі птушынымі галасамі зазвінела Налібоцкая пушча. І раптам да птушынага хору далучыўся працяглы рокат матораў. На дарогу выехалі магутныя тралёвачныя трактары, якія адзін за адным звярнулі ў гушчар. Калі прайсці па дарозе, адкуль ішлі трактары, адкрыюцца сярод веліканаў-дрэў на беразе імклівай Іслачы роўныя рады акуратных драўляных будынкаў, слупы электралініі. Гэта пасёлак лесарубаў Першамайскі. Гадоў сем назад на гэтым месцы цесляры склалі два драўляныя дамы. А цяпер іх больш за 20. Тут і лазня, і механічныя майстэрні, хлебапякарня і сталовая, магазін, інтэрнат, пачатковая школа, адміністрацыйнае памяшканне лесапункта і медпункта. Звыш 40 сем’яў лесарубаў жыве ў Першамайскім. Сярод яго жыхароў – механік Яўген Бацян, трактарыст Сцяпан Голуб, шафёр Эдвард Івашка, вальшчык Віктар Радзівілка, лябёдчык Антон Галоўскі і іншыя. За чатыры месяцы нарыхтавана і вывезена 22300 кубаметраў драўніны. Па ўсёй краіне і за яе межы разыходзіцца драўніна, нарыхтаваная першамайцамі.
ВАЛОЖЫН СВЯТОЧНЫ Плошча ў райцэнтры быццам памаладзела ў першамайскую раніцу. Першы сакратар райкама партыі В. П. Русак падкрэслівае тую знамянальнасць, якая характэрна для Першамая: ён супадае з 20-годдзем Перамогі над фашысцкай Германіяй. Пачынаецца ўрачыстае шэсце. Яго адкрываюць старэйшыя камуністы і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. У калоне член КПСС з сакавіка 1918 года М. І. Глябовіч, камуністы з амаль 40-гадовым партыйным стажам Д. Д. Сівы і М. А. Аўштэйн, былыя партызаны з брыгады імя Чапаева пенсіянер Г. І. Букштановіч і ляснік С. М. Бацян, удзельніца вайны, уладальніца трох баявых узнагарод пенсіянерка А. П. Рогава, удзельнік баёў за вызваленне Румыніі, Венгрыі, Югаславіі інжынер камбіната камунальна-бытавых прадпрыемстваў А. Я. Шабаль, удзельнікі вайны работнікі райбальніцы І. П. Яўко і С. П. Грабянчук, былы камандзір батальёна, цяпер работнік камбіната бытавога абслугоўвання А. К. Кочнеў, былы камандзір батальёна, работнік раённай бальніцы Ф. З. Малашанка. Міма трыбуны ў такт маршаваму рытму крочаць школьнікі. Наперадзе калоны калектыву райаб’яднання “Сельгастэхніка” рухаюцца два прыгажуны – трактары “Беларусь”. Арганізавана і ўрачыста прайшла ў райцэнтры дэманстрацыя працоўных.
УРАДЖАЮ СПАДАРОЖНІКІ Першынство на сяўбе ўтрымліваюць калгасы “Радзіма”, “Чырвоны сцяг”, “1 Мая”, саўгасы імя Маякоўскага і “Радзіма”. Сярод механізатараў уперадзе ідуць Іван Харытон з калгаса “Краіна Саветаў”, Міхаіл Іванчык і Уладзімір Марзак з калгаса “Радзіма”. Неапраўдана марудзяць з сяўбой сельгасарцелі імя К. Маркса, імя Куйбышава, “Запаветы Ільіча”, саўгасы “Падбярэззе” і “Залескі”.
ДЗЯКУЕМ ЛЮДЗЯМ У БЕЛЫХ ХАЛАТАХ “У гэтым годзе я захварэў вірусным грыпам і апынуўся ў бальніцы. Тут мяне акружылі клопатам і ўвагай. Трэба адзначыць чулыя адносіны ўрача Ісака Майсеевіча Рудберга, медыцынскіх сясцёр Вольгі Шакун, Марыі Бабёр, Алы Радашковец, Тамары Забельскай і іншых. Ад іх старання і клопату я выздаравеў. Шчыра дзякую ім за сардэчнасць і чуласць”, – піша жыхар Валожына Т. Эпштэйн. “Вялікую падзяку выказваю ўрачу-неўрапатолагу раённай бальніцы А. Ю. Скурановічу, медыцынскім сёстрам В. І. Іванчык, М. І. Хмель і Г. А. Каваленцы, фельчару І. П. Яўко за клопаты, якімі я была акружана ў час трохтыднёвага знаходжання на стацыянарным лячэнні”, – піша М. Троман, работніца друкарні.
Старонкі газеты гартала Алена ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий