Навiны

Общество

На абласным конкурсе-аглядзе на лепшае памяшканне грамадскіх пунктаў аховы правапарадку другое месца дасталася ГПАП пры Дорскім сельвыканкаме. Тут участковым інспектарам міліцыі працуе Сяргей Рыгоравіч Мілеўскі. Камісія адзначыла і тэхнічнае забеспячэнне памяшкання, і яго агітацыйнае афармленне.

Сёлетні цяжкі ў эканамічным плане год не аказаў адмоўнага ўплыву на вытворчыя дасягненні пластмасавага цэха ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам прыбыткі тут выраслі на 170 працэнтаў, павялічыўся асартымент выпускаемай прадукцыі і колеравая гама.

Другі (раённы) этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэднеспецыяльнай адукацыі прайшоў на базе сярэдняй школы № 2 з 1 па 4 лістапада. 178 вучняў змаглі паказаць свае веды па 15 прадметах. Зараз работы адпраўлены на праверку ў Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

На абласной арт-сесіі па выяўленчаму мастацтву, якая прайшла ў Салігорску, навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў нашага раёна паказалі цудоўныя вынікі ў намінацыях “Малюнак”, “Жывапіс”, “Кампазіцыя”, “Дызайн”. Пераможцамі вярнуліся Людміла Задрэйка, Паліна Лаўрыновіч і Максім Каробкін з Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама Ганна Нейраноўская і Мікіта Маразоўскі з Гародзькаўскай ДШМ.

Па стану на 1-га лістапада ў раёне супрацоўнікамі органа апекі і апякунства выяўлены 14 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Шасцёра малых накіраваны ў апякунскія сем’і, чацвярым знайшліся прыёмныя бацькі, адно зараз знаходзіцца ў Барысаўскім Доме дзіцяці, трое старэйшых, якія вучацца ў сярэдне-спецыяльных установах, атрымліваюць дзяржаўную дапамогу.

Нядаўна ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Роу прайшла навукова-практычная канферэнцыя па тэме: “Праблемы насілля над пажылымі людзьмі. Прафілактыка і рэабілітацыя”, удзел у якой прынялі псіхолаг ТЦСАН Алена Жданюк і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Ірына Кавяза.

Першынство раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд праходзіла нядаўна ў СШ № 2 райцэнтра. 8 каманд-удзельніц спаборнічалі за званне лепшых валейбалістаў-аматараў. Пераможцам была прызнана зборная каманда Валожына, каманда «Ракаў-1» заняла ганаровае 2-е месца, трэцімі сталі івянчане. Галоўным суддзёй гульняў быў прызначаны А. Б. Балабан.

 



Добавить комментарий