Агляд падзей у раённай газеце за жнівень 1965 года

Культура

ПЕРШЫЯ ГЕКТАРЫ
Добры лён вырасцілі ў гэтым годзе члены звяна Лізаветы Трафімаўны Валадкевіч з калгаса імя Чапаева.
Днямі яны пачалі выбарачнае церабленне даўгунцу. На полі з’яўляецца ўсё больш і больш снапоў, якія радуюць кожнага калгасніка.
Дзякуючы арганізаванасці ў працы, жанчыны ўбіраюць за дзень па паўтара гектара лёну.
СУШЫЛКА ПРАЦУЕ БЕСПЕРАБОЙНА
Шэсць камбайнаў працуюць на жытнёвых палетках саўгаса імя Маякоўскага. Адзін за другім пад’язджаюць грузавікі – зерне перасыпаецца ў кузаў.
Умовы ўборкі хлеба сёлета асабліва складаныя, нялёгкія. Раней, пры адсутнасці механізацыі, гэтыя работы яшчэ больш ускладняліся. Каб добра прасушыць тону збожжа, трэба было яго рассыпаць тонкім слоем на 20 квадратных метраў ды сушыць двое сутак. А цяпер адна сушылка за гадзіну даводзіць да парадку дзве тоны збожжа. Яна працуе бесперабойна.
МОЛАДЗЬ РАШЫЛА
Камсамольцы Валожынскага міжкалгасбуда на сваіх сходах не раз вялі размову аб тым, як наладзіць спартыўна-масавую работу. І вось аднойчы вырашылі арганізаваць футбольную каманду.
З таго часу прайшло больш за год. Спартсмены не раз прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Футбольная каманда выязджала ў пасёлак Беразінскае Маладзечанскага раёна, Івянец. Сапраўднымі аматарамі спорту з’яўляюцца Віктар Рэут, Міхаіл Бацян, Васіль Косік, Уладзімір Станілевіч, Георгій Пасека.
ХАЦЯ ПІСЬМО НЕ НАДРУКАВАНА
У рэдакцыю нашай газеты паступіла пісьмо ад жыхаркі вуліцы Набярэжнай Валожына тав. Кірыкавай.
У ім паведамлялася аб тым, што рэчка Валожынка знаходзіцца ў забруджаным стане. У яе пападае шмат адходаў з маслазавода. Копія гэтага пісьма была накіравана на рэагаванне ў выканкам Валожынскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.
Як паведаміў старшыня гарсавета тав. Курычанкоў, прымаюцца меры па ўхіленню ўказаных недахопаў. Днямі пачалося будаўніцтва новай каналізацыйнай сеткі.
САБРАЛІСЯ БУДУЧЫЯ САЛДАТЫ
Вечарам Вішнеўскі сельскі Дом культуры запоўніла прызыўная і дапрызыўная моладзь мясцовага, Сакаўшчынскага і Багданаўскага сельскіх Саветаў. Прыйшлі сюды і старэйшыя калгаснікі, былыя салдаты Савецкай Арміі, дзяўчаты.
Перад сабраўшыміся выступілі ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік Вішнеўскай СШ Д. І. Гурчанка, работнік райваенкамата тав. Пратасевіч. Сакратар раённага камітэта камсамола Яўгеній Сяліцкі ўручыў Ганаровыя граматы лепшым камсамольцам Івану Кісялю, Генрыху Пілейку, Іосіфу Сабалеўскаму, Уладзіміру Бітэлю, Вікенцію Сасноўскаму і іншым, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскай працы.
Вечар закончыўся захапляючымі гульнямі і танцамі.
УМАЦОЎВАЮЦЦА БРАЦКІЯ СУВЯЗІ
Мінула звыш пяці гадоў з таго часу, як на ўстаноўчай канферэнцыі было юрыдычна створана Івянецкае аддзяленне Таварыства савецка-польскай дружбы.
Штогод там адзначаюць нацыянальнае свята Польшчы – Дзень адраджэння. Прычым на ўрачыстасцях звычайна прысутнічаюць польскія сябры. У Івянцы выступалі намеснік міністра асветы Міхаіл Гадлецкі, супрацоўнік Варшаўскага музея рэвалюцыі Стэфан Круль. Цёпла сустрэла грамадскасць Івянца дырэктара Палаца навукі і культуры ў Варшаве Станіслава Баршчэўскага і журналіста, кандыдата гістарычных навук Мар’яна Фуксу.
Аддзяленне арганізоўвала перасоўныя фотавыстаўкі, праводзіла фестываль польскіх фільмаў.
ГАНАРОВАЕ ЗВАННЕ – НАСТАЎНІЦЫ
У настаўніцы Пяршайскай сярэдняй школы Галіны Мікалаеўны Курдо вялікая радасць.
У нешматлікай групе педагогаў рэспублікі за дасягнутыя поспехі ў справе народнай асветы Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ёй прысвоена ганаровае званне заслужанай настаўніцы школы Беларускай ССР.
Цяпер у нашым раёне трое работнікаў асветы носяць такое ганаровае званне.
СТУДЭНТЫ АДНАГО КАЛГАСА
Многа спраў і клопатаў у загадчыцы жывёлагадоўчай фермы калгаса імя Чапаева Ганны Канановіч. А сёлета іх яшчэ прыбавілася.
Жанчына рыхтуецца да здачы апошніх экзаменаў і абароны дыплома. Яна ж – студэнтка-завочніца Клімавіцкага зоаветтэхнікума.
Без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах займаюцца і іншыя калгаснікі. Брыгадзір Іван Брылеўскі з’яўляецца студэнтам другога курса агранамічнага факультэта Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. У Ленінградскі інстытут народнай гаспадаркі паступіла калгасны эканаміст Ірына Арловіч, а ветфельчар Ірына Гіль – у Слонімскі ветэрынарны тэхнікум.
Шмат хто з працаўнікоў вёскі вучыцца завочна ў сярэдняй школе г. Маладзечна, у вячэрняй школе сельскай моладзі.
ІДУЦЬ У СЯЛО МАРШРУТЫ
Валожынская аўтабаза № 14 параўнальна маладое прадпрыемства. У 1962 годзе тут не было і сотні аўтамашын. Толькі шэсць маршрутаў звязвалі горад з населенымі пунктамі.
Іншы малюнак цяпер. Аўтагаспадарка папоўнілася першакласнымі, камфартабельнымі аўтобусамі сучаснага гарадскога тыпу. У раёне сёння няма такога сельсавета, цэнтра калгаса, куды б не хадзілі мясцовыя аўтобусы. Яны бягуць штодзённа па дарогах 15 маршрутаў. Амаль зусім нядаўна пачалі курсіраваць аўтобусы з Валожына ў саўгас “Залескі”, у вёскі Пугачы, Волма і іншыя. Шмат часу эканоміць насельніцтву аўтобус, які ходзіць па гораду. Намячаецца ў бліжэйшы час адкрыць новы маршрут з райцэнтра ў вёску Налібокі Стаўбцоўскага раёна.
Толькі ў сёлетнім годзе аўтабаза атрымала 7 новых аўтобусаў, у тым ліку адзін з іх – 32-месны “ЛАЗ-695Е”.
ВЕЧАР ПАЭЗІІ
Любоў валожынцаў да вершаў асабліва яскрава вызначылася на вечары паэзіі ў раённым Доме культуры. Сюды прыйшлі юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой жыццёвы шлях, і прадстаўнікі старэйшага пакалення.
У зале прыемная цішыня. На трыбуне – мясцовая паэтэса Ганна Рубацкая – самы старэйшы член літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце. Яна прачытала свой лірычны верш пра родны беларускі край. А вось лірыка ўступае месца сатырычным вершам, і ў зале пракаціўся гучны смех. Здорава дасталося ад паэткі і самагоншчыку, і пляткарцы.
І чым больш выступае ўдзельнікаў вечара, тым больш упэўніваешся, што ў кожнага ёсць свой любімы паэт. Былі тут аматары паэзіі Расула Гамзатава, Льва Ашаніна, іншых савецкіх паэтаў. А загадчык раённага аддзела культуры Леанід Станкевіч прачытаў верш свайго саслужыўца – салдата Петракова, прысвечаны каханай дзяўчыне.
ПРАЦОЎНАЯ ПЕРАМОГА
Жывёлаводы саўгаса “Ракаўскі” атрымалі добрую працоўную перамогу.
Згодна з планам, за год гаспадарцы патрэбна здаць 900 тон малака. Прададзена ўжо 870 тон. На гэтым тыдні заданне будзе выканана. Работнікі ферм вырашылі працаваць так, каб да канца года прадаць дзяржаве яшчэ 550 тон малака звыш плана.
ЦІКАВАЕ ПАДАРОЖЖА
У гэтым месяцы вялікая група дзяцей з Валожынскага Дома піянераў адправілася ў паездку-экскурсію па Брэсцкай вобласці.
Спачатку рабяты рашылі паглядзець самую буйную ў Беларусі Бярозаўскую ДРЭС, якая працуе на вугалі і газе. Юныя турысты ўбачылі таксама малады зялёны гарадок Белаазёрск, адкуль маршрут ляжаў на горад Кобрын. У ваенна-гістарычным музеі А. С. Суворава ўвагу прыцягнулі многія цікавыя экспанаты. Старшыня савета Дома піянераў Ася Мельцар пакінула запіс у кнізе водгукаў музея.
Далей шлях ляжаў на Брэст. Дзеці сваімі вачамі ўбачылі гераічную крэпасць над Бугам. А потым рабят чакаў багаты жывёльны свет Белавежскай пушчы.
ПАКУПНІК ЗАДАВОЛЕНЫ
А. І. Язерскі 13 гадоў працуе прадаўцом Кабыльчыцкага магазіна Забрэзскага сельпо.
Толькі падзякі можна ўбачыць у кнізе скаргаў і прапаноў. Ён адным з першых у сельпо рапартуе аб выкананні месячных планаў. Стараецца культурна абслугоўваць людзей, поўнасцю задаволіць іх попыт.
У Антона Іванавіча дружная, вялікая сям’я. Яго жонка Вера Антонаўна выгадавала дзесяць дзяцей. Дачку Франю можна часта бачыць не толькі ў полі, на калгаснай рабоце. Яна і надзейны памочнік у бацькі. Дочкі Галіна і Ліда, сын Зігмунд таксама працуюць у мясцовым калгасе імя Куйбышава.
НОВАБУДОЎЛІ
Гэты пасёлак самы малады ў раёне. У пачатку сямігодкі тут было поле, каласілася збожжа.
А цяпер паабапал дарогі, што вядзе са станцыі Багданаў, выстраіліся адна- і двухпавярховыя дамы. Тут кантора саўгаса і магазін, камбінат бытавога абслугоўвання і хлебапякарня, сталовая, тыпавая сярэдняя школа і жылыя дамы.
За апошнія некалькі гадоў у саўгасным пасёлку справілі наваселле 50 сямей рабочых, служачых і спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Рыхтуецца да здачы ў эксплуатацыю яшчэ адзін двухпавярховы васьмікватэрны дом.
Старонкі газеты гартала Наталля ШТЭЙНЕР.

ПЕРШЫЯ ГЕКТАРЫ Добры лён вырасцілі ў гэтым годзе члены звяна Лізаветы Трафімаўны Валадкевіч з калгаса імя Чапаева. Днямі яны пачалі выбарачнае церабленне даўгунцу. На полі з’яўляецца ўсё больш і больш снапоў, якія радуюць кожнага калгасніка. Дзякуючы арганізаванасці ў працы, жанчыны ўбіраюць за дзень па паўтара гектара лёну. СУШЫЛКА ПРАЦУЕ БЕСПЕРАБОЙНА Шэсць камбайнаў працуюць на жытнёвых палетках саўгаса імя Маякоўскага. Адзін за другім пад’язджаюць грузавікі – зерне перасыпаецца ў кузаў. Умовы ўборкі хлеба сёлета асабліва складаныя, нялёгкія. Раней, пры адсутнасці механізацыі, гэтыя работы яшчэ больш ускладняліся. Каб добра прасушыць тону збожжа, трэба было яго рассыпаць тонкім слоем на 20 квадратных метраў ды сушыць двое сутак. А цяпер адна сушылка за гадзіну даводзіць да парадку дзве тоны збожжа. Яна працуе бесперабойна. МОЛАДЗЬ РАШЫЛА Камсамольцы Валожынскага міжкалгасбуда на сваіх сходах не раз вялі размову аб тым, як наладзіць спартыўна-масавую работу. І вось аднойчы вырашылі арганізаваць футбольную каманду. З таго часу прайшло больш за год. Спартсмены не раз прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Футбольная каманда выязджала ў пасёлак Беразінскае Маладзечанскага раёна, Івянец. Сапраўднымі аматарамі спорту з’яўляюцца Віктар Рэут, Міхаіл Бацян, Васіль Косік, Уладзімір Станілевіч, Георгій Пасека. ХАЦЯ ПІСЬМО НЕ НАДРУКАВАНА У рэдакцыю нашай газеты паступіла пісьмо ад жыхаркі вуліцы Набярэжнай Валожына тав. Кірыкавай. У ім паведамлялася аб тым, што рэчка Валожынка знаходзіцца ў забруджаным стане. У яе пападае шмат адходаў з маслазавода. Копія гэтага пісьма была накіравана на рэагаванне ў выканкам Валожынскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных. Як паведаміў старшыня гарсавета тав. Курычанкоў, прымаюцца меры па ўхіленню ўказаных недахопаў. Днямі пачалося будаўніцтва новай каналізацыйнай сеткі. САБРАЛІСЯ БУДУЧЫЯ САЛДАТЫ Вечарам Вішнеўскі сельскі Дом культуры запоўніла прызыўная і дапрызыўная моладзь мясцовага, Сакаўшчынскага і Багданаўскага сельскіх Саветаў. Прыйшлі сюды і старэйшыя калгаснікі, былыя салдаты Савецкай Арміі, дзяўчаты. Перад сабраўшыміся выступілі ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік Вішнеўскай СШ Д. І. Гурчанка, работнік райваенкамата тав. Пратасевіч. Сакратар раённага камітэта камсамола Яўгеній Сяліцкі ўручыў Ганаровыя граматы лепшым камсамольцам Івану Кісялю, Генрыху Пілейку, Іосіфу Сабалеўскаму, Уладзіміру Бітэлю, Вікенцію Сасноўскаму і іншым, якія прымалі актыўны ўдзел у грамадскай працы. Вечар закончыўся захапляючымі гульнямі і танцамі. УМАЦОЎВАЮЦЦА БРАЦКІЯ СУВЯЗІ Мінула звыш пяці гадоў з таго часу, як на ўстаноўчай канферэнцыі было юрыдычна створана Івянецкае аддзяленне Таварыства савецка-польскай дружбы. Штогод там адзначаюць нацыянальнае свята Польшчы – Дзень адраджэння. Прычым на ўрачыстасцях звычайна прысутнічаюць польскія сябры. У Івянцы выступалі намеснік міністра асветы Міхаіл Гадлецкі, супрацоўнік Варшаўскага музея рэвалюцыі Стэфан Круль. Цёпла сустрэла грамадскасць Івянца дырэктара Палаца навукі і культуры ў Варшаве Станіслава Баршчэўскага і журналіста, кандыдата гістарычных навук Мар’яна Фуксу. Аддзяленне арганізоўвала перасоўныя фотавыстаўкі, праводзіла фестываль польскіх фільмаў. ГАНАРОВАЕ ЗВАННЕ – НАСТАЎНІЦЫ У настаўніцы Пяршайскай сярэдняй школы Галіны Мікалаеўны Курдо вялікая радасць. У нешматлікай групе педагогаў рэспублікі за дасягнутыя поспехі ў справе народнай асветы Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ёй прысвоена ганаровае званне заслужанай настаўніцы школы Беларускай ССР. Цяпер у нашым раёне трое работнікаў асветы носяць такое ганаровае званне. СТУДЭНТЫ АДНАГО КАЛГАСА Многа спраў і клопатаў у загадчыцы жывёлагадоўчай фермы калгаса імя Чапаева Ганны Канановіч. А сёлета іх яшчэ прыбавілася. Жанчына рыхтуецца да здачы апошніх экзаменаў і абароны дыплома. Яна ж – студэнтка-завочніца Клімавіцкага зоаветтэхнікума. Без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах займаюцца і іншыя калгаснікі. Брыгадзір Іван Брылеўскі з’яўляецца студэнтам другога курса агранамічнага факультэта Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. У Ленінградскі інстытут народнай гаспадаркі паступіла калгасны эканаміст Ірына Арловіч, а ветфельчар Ірына Гіль – у Слонімскі ветэрынарны тэхнікум. Шмат хто з працаўнікоў вёскі вучыцца завочна ў сярэдняй школе г. Маладзечна, у вячэрняй школе сельскай моладзі. ІДУЦЬ У СЯЛО МАРШРУТЫ Валожынская аўтабаза № 14 параўнальна маладое прадпрыемства. У 1962 годзе тут не было і сотні аўтамашын. Толькі шэсць маршрутаў звязвалі горад з населенымі пунктамі. Іншы малюнак цяпер. Аўтагаспадарка папоўнілася першакласнымі, камфартабельнымі аўтобусамі сучаснага гарадскога тыпу. У раёне сёння няма такога сельсавета, цэнтра калгаса, куды б не хадзілі мясцовыя аўтобусы. Яны бягуць штодзённа па дарогах 15 маршрутаў. Амаль зусім нядаўна пачалі курсіраваць аўтобусы з Валожына ў саўгас “Залескі”, у вёскі Пугачы, Волма і іншыя. Шмат часу эканоміць насельніцтву аўтобус, які ходзіць па гораду. Намячаецца ў бліжэйшы час адкрыць новы маршрут з райцэнтра ў вёску Налібокі Стаўбцоўскага раёна. Толькі ў сёлетнім годзе аўтабаза атрымала 7 новых аўтобусаў, у тым ліку адзін з іх – 32-месны “ЛАЗ-695Е”. ВЕЧАР ПАЭЗІІ Любоў валожынцаў да вершаў асабліва яскрава вызначылася на вечары паэзіі ў раённым Доме культуры. Сюды прыйшлі юнакі і дзяўчаты, якія толькі пачынаюць свой жыццёвы шлях, і прадстаўнікі старэйшага пакалення. У зале прыемная цішыня. На трыбуне – мясцовая паэтэса Ганна Рубацкая – самы старэйшы член літаратурнага аб’яднання пры раённай газеце. Яна прачытала свой лірычны верш пра родны беларускі край. А вось лірыка ўступае месца сатырычным вершам, і ў зале пракаціўся гучны смех. Здорава дасталося ад паэткі і самагоншчыку, і пляткарцы. І чым больш выступае ўдзельнікаў вечара, тым больш упэўніваешся, што ў кожнага ёсць свой любімы паэт. Былі тут аматары паэзіі Расула Гамзатава, Льва Ашаніна, іншых савецкіх паэтаў. А загадчык раённага аддзела культуры Леанід Станкевіч прачытаў верш свайго саслужыўца – салдата Петракова, прысвечаны каханай дзяўчыне. ПРАЦОЎНАЯ ПЕРАМОГА Жывёлаводы саўгаса “Ракаўскі” атрымалі добрую працоўную перамогу. Згодна з планам, за год гаспадарцы патрэбна здаць 900 тон малака. Прададзена ўжо 870 тон. На гэтым тыдні заданне будзе выканана. Работнікі ферм вырашылі працаваць так, каб да канца года прадаць дзяржаве яшчэ 550 тон малака звыш плана. ЦІКАВАЕ ПАДАРОЖЖА У гэтым месяцы вялікая група дзяцей з Валожынскага Дома піянераў адправілася ў паездку-экскурсію па Брэсцкай вобласці. Спачатку рабяты рашылі паглядзець самую буйную ў Беларусі Бярозаўскую ДРЭС, якая працуе на вугалі і газе. Юныя турысты ўбачылі таксама малады зялёны гарадок Белаазёрск, адкуль маршрут ляжаў на горад Кобрын. У ваенна-гістарычным музеі А. С. Суворава ўвагу прыцягнулі многія цікавыя экспанаты. Старшыня савета Дома піянераў Ася Мельцар пакінула запіс у кнізе водгукаў музея. Далей шлях ляжаў на Брэст. Дзеці сваімі вачамі ўбачылі гераічную крэпасць над Бугам. А потым рабят чакаў багаты жывёльны свет Белавежскай пушчы. ПАКУПНІК ЗАДАВОЛЕНЫ А. І. Язерскі 13 гадоў працуе прадаўцом Кабыльчыцкага магазіна Забрэзскага сельпо. Толькі падзякі можна ўбачыць у кнізе скаргаў і прапаноў. Ён адным з першых у сельпо рапартуе аб выкананні месячных планаў. Стараецца культурна абслугоўваць людзей, поўнасцю задаволіць іх попыт. У Антона Іванавіча дружная, вялікая сям’я. Яго жонка Вера Антонаўна выгадавала дзесяць дзяцей. Дачку Франю можна часта бачыць не толькі ў полі, на калгаснай рабоце. Яна і надзейны памочнік у бацькі. Дочкі Галіна і Ліда, сын Зігмунд таксама працуюць у мясцовым калгасе імя Куйбышава. НОВАБУДОЎЛІ Гэты пасёлак самы малады ў раёне. У пачатку сямігодкі тут было поле, каласілася збожжа. А цяпер паабапал дарогі, што вядзе са станцыі Багданаў, выстраіліся адна- і двухпавярховыя дамы. Тут кантора саўгаса і магазін, камбінат бытавога абслугоўвання і хлебапякарня, сталовая, тыпавая сярэдняя школа і жылыя дамы. За апошнія некалькі гадоў у саўгасным пасёлку справілі наваселле 50 сямей рабочых, служачых і спецыялістаў сельскай гаспадаркі. Рыхтуецца да здачы ў эксплуатацыю яшчэ адзін двухпавярховы васьмікватэрны дом.
Старонкі газеты гартала Наталля ШТЭЙНЕР.



Добавить комментарий