Нараджэнне Хрыстова – Божы дар любові, жыцця і святла

Важное Общество Официально

Паважаныя жыхары Валожыншчыны каталіцкага веравызнання!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!

На працягу тысячагоддзяў не гасне святло снежаньскай велічнай урачыстасці. Каляды вяртаюць нас да вытокаў духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў, асвятляюць жыццё мільёнаў хрысціян святлом веры, надзеі і любові.

Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць  цэннасць мірнага існавання, больш поўна ўспрымаць радасць жыцця. Яно раскрывае нашы душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, пабуджае да маральнага ўдасканальвання, аб’ядноўвае сем’і, дапамагае асэнсаваць сваё жыццё, справы і ўчынкі.

Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для жыхароў нашага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе, надалі ўпэўненасць у будучыні, падарылі цеплыню сустрэч. Няхай жыватворны Калядны агонь асвятляе вашы дамы, дапамагае быць больш уважлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Няхай мір і згода нязменна пануюць на нашай роднай беларускай зямлі, а кожны чалавек будзе здаровым і шчаслівым!

Раённы выканаўчы  камітэт

Раённы Савет дэпутатаў