Падману можна пазбегнуць

Общество

Зламыснікі масава падманваюць інтэрнэт-карыстальнікаў пад выглядам прадаўцоў  тавараў.

Так, 19-гадовы жыхар Валожынскага раёна змясціў аб’яву аб продажы гульнёвай прыстаўкі на сайце “Куфар”. На аб’яву адгукнуўся малады чалавек, які пажадаў набыць заяўленую рэч, і перавёў на карту махляра 330 руб., аднак той прыстаўку не прадаставіў.

 Каб не стаць ахвярай інтэрнэт-махляроў, неабходна выконваць элементарныя меры бяспекі:

пры заказе тавараў аплачваць іх кошт пасля атрымання пасылкі;

не спяшацца перасылаць грашовыя сродкі напрамую прадаўцу. Маецца магчымасць праз анлайн-аплату аплачваць заказ на гандлёвай пляцоўцы. Тады грошы захоўваюцца на рахунку банка-партнёра, пакуль пасылка ў дарозе. Калі пакупнік забірае заказ, грошы прыходзяць прадаўцу на карту. Калі хтосьці адмяніў заказ, тавар не прыходзіць.

Лізавета БОРЫС,

следчы Валожынскага РАСК