Шаноўныя жыхары горада і раёна!

Общество

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым, 2022-м годам!

Галоўныя каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека вядомыя – моцнае здароўе, мірнае неба над галавой, любоў і сям’я. Няхай яны заўсёды будуць з намі і застаюцца непарушнымі.

Напярэдадні самага любімага, добрага і сямейнага свята мы падводзім вынікі адыходзячага года і вызначаем планы на будучыню. 2021 год быў няпростым, але мы змаглі забяспечыць стабільную работу эканомікі і сельскай гаспадаркі раёна, сацыяльнай сферы. Менавіта прафесійныя, адказныя адносіны да сваёй справы – ад рабочага да кіраўніка – з’яўляюцца адзіным, самым правільным адказам на любыя крызісы і ўсялякія часовыя непрыемнасці. Таму толькі сумесная работа і згуртаванасць дазволяць нам, як і раней, нязменна рухацца наперад.

Сустракаючы Новы год, мы верым у цуд гэтай чароўнай ночы, спадзяёмся, што наступны год будзе больш паспяховым і спрыяльным. Ад усёй душы жадаем, каб 2022 год прынёс у кожны дом шчасце, радасць, мір, згоду, дабрабыт і душэўны супакой. Няхай кожны дзень новага года падорыць вам пачуццё гонару – гонару за сябе, за сваіх блізкіх, за нашу Валожыншчыну і любімую Беларусь!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў