СЁННЯ спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча

Общество

Жывеш не вечна, чалавек,

Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыццё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуццё

Не раз, не два пайшло.

Жыві і цэльнасці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэнні паўнаты

Свайго шырокага жыцця

Без болю, ціха зайдзеш ты

Ў краіну забыцця.

 

1911 г.

 

 

 



Добавить комментарий