Завіталі з падарункамі

Акции Общество

У перадапошнія дні мінулага года ў госці да выхаванцаў раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі ваеннаслужачыя мясцовай воінскай часці: намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Дзмітрый РАКАВЕЦ, маёр Дзмітрый ЮХНОЎСКІ, прапаршчык Наталля РЭУТ і яфрэйтар Ірына ЧЭРНІК. Яны пабывалі на навагоднім ранішніку, а пасля павіншавалі дзяцей з самымі любімымі святамі.

 

Напярэдадні ўвесь асабовы састаў часці прыняў удзел у зборы сродкаў. У выніку былі набыты 15 салодкіх падарункаў, развіваючыя гульні, а таксама бескаркаснае крэсла-груша, чаму рабяты і калектыў установы засталіся вельмі задаволены.