БРСМ пачаў серыю адкрытых дыялогаў «Сіла закона»

Конституция Молодежный курьер Общество

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 5 студзеня пачаў серыю адкрытых дыялогаў «Сіла закона», галоўная задача якіх — шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Паведаміла БЕЛТА.

Першая маштабная маладзёжная дыскусійная пляцоўка БРСМ стартавала ў Канстытуцыйным судзе. Дыскусія аб’яднала амаль 200 чалавек: моладзь, актыў БРСМ, кіраўнікоў маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў і экспертаў — прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, дэпутацкага корпуса.

На здымку: перад пачаткам мерапрыемства.