РЭЙДЫ І ПРАВЕРКІ ДАЮЦЬ СТАНОЎЧЫЯ ВЫНІКІ

Закон и порядок

Нягледзячы на ўзмацненне жорсткасці мер і кантролю, многія грамадзяне не жадаюць развітвацца з наладжаным “рамяством”: вырабляюць саматужную гарэлку і на продаж, і, як сцвярджаюць, на ўласныя патрэбы. Праблема п’янства насельніцтва і самагонаварэння, на жаль, па-ранейшаму востра стаіць у рэгіёне. За 11 месяцаў гэтага года зафіксавана 10 смяротных выпадкаў ад атручвання сурагатнымі рэчывамі (для параўнання, у мінулым годзе за аналагічны перыяд такіх выпадкаў зафіксавана 7).

З 1 па 4 снежня праводзіўся раённы комплекс мерапрыемстваў па папярэджванню фактаў самагонаварэння. Рэйдавыя групы, створаныя сумесна з супрацоўнікамі РАНС, ТЦСАН, падатковай інспекцыі адпрацоўвалі тэрыторыі ўсіх сельсаветаў. За чатыры дні праверкі былі састаўлены 22 адміністрацыйныя пратаколы за выраб, захаванне, рэалізацыю і набыццё саматужнай гарэлкі, а таксама за захаванне брагі і самагонных апаратаў. Канфіскавана 84 літры такой гарэлкі, знойдзена і знішчана 5 самагонных апаратаў. Па два факты куплі-продажу ўстаноўлены на тэрыторыях Вішнеўскага і Ракаўскага сельсаветаў.

Супрацоўнікі міліцыі працягваюць працаваць у гэтым накірунку. Аднак дабіцца найлепшых вынікаў у барацьбе з такой шкоднай з’явай можна толькі пры цесным супрацоўніцтве з насельніцтвам.

Пра факты самагонаварэння просім паведамляць у РАУС па тэлефонах: 102, 55-3-02, 54-0-21 кругласутачна. Будуць разглядацца і правярацца нават ананімныя званкі. Ва УУС Мінаблвыканкама працуе “гарачая лінія”, куды можна звяртацца па нумарах: 229-04-25, 229-06-30, 204-63-80.

Вадзім ПЕТЫШ,

намеснік начальніка РАУС.

 



Добавить комментарий