НОВЫЯ ІДЭІ, НОВЫЯ ЗАДАЧЫ

Общество

Чарговае пасяджэнне каардынацыйнага Савета па справах моладзі, якое прайшло на мінулым тыдні ў райвыканкаме, традыцыйна прысвячалася пытанням рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў раёне.

Савет паспяхова дапамагае ажыццявіцца разнастайным цікавым праектам, што выносяць на прапанову адказныя па рабоце з моладдзю на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Напрыклад, сёлета ўпершыню быў праведзены конкурс прафмайстэрства сярод маладых работнікаў ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, а ў наступным годзе за званне лепшых паспрачаюцца кандытары і прадаўцы райспажыўтаварыства. На пасяджэнні абмеркавана спартыўнае жыццё працоўнай моладзі, распланавана падрыхтоўка да святкавання Новага года, разгледжаны шэраг іншых пытанняў. Кіраўніцтва Савета крытычна падышло да арганізацыі адпачынку. Пастаўлена задача тым арганізацыям, чые маладыя работнікі не выязджалі на экскурсіі або выязджалі нячаста, праводзіць падобныя паездкі не радзей, чым раз у квартал, пры неабходнасці далучаючыся да іншых калектываў.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий