Официально

Рыгор Мікалаевіч ШКУРКО, без перабольшання, адзін з лепшых механізатараў ААТ “Пугачы”. Пра гэта кажа кіраўніцтва, прызнаюць тое, як неаспрэчны факт, і ў калектыве. Любую давераную справу выканае хутка і якасна. Рыгор Мікалаевіч асвоіў практычна ўсю тэхніку. Але вызначыўся, што найбольш камфортна і паўнаўладна адчувае сябе падчас гарачай уборачнай пары ў кабіне камбайна, а ў астатні час – за рулём трактара. Адміністрацыя выдзеліла вопытнаму і адказнаму работніку лепшую тэхніку. Ужо 7 гадоў на магутным “Фэндзе” завіхаецца на ворыве і сяўбе, а “Дон-1500” дапамагае праявіць хлебаробскія здольнасці і на жніве.

Фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий