УРОН СКЛАЎ 12 МІЛЬЁНАЎ

Закон и порядок

Сёлета на тэрыторыі раёна адбылося 39 пажараў, загінулі 3 чалавекі. За аналагічны перыяд мінулага года лічбы былі большыя – 43 пажары і 9 ахвяр. Нягледзячы на тое, што прычыны ўзгаранняў розныя, прычынай смерці людзей пры пажары ў большасці выпадкаў застаецца непатушаная цыгарэта.

29 лістапада 2011 года ў 22 гадзіны 33 хвіліны ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага РАНС ад грамадзянкі Ю. А. Часноўскай паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Гародзькі.

Для даведкі: у бягучым годзе на тэрыторыі данага сельсавета адбыліся 4 пажары (загінуў адзін чалавек). У 2010 годзе падраздзяленні РАНС накіроўваліся на ліквідацыю 6 пажараў (загінулі 2 чалавекі).

На месца здарэння былі накіраваны чатыры аўтацыстэрны і хуткая медыцынская дапамога.

У выніку пажару абваліўся дах, дом знішчаны агнём знутры. Матэрыяльны ўрон склаў 12 мільёнаў рублёў, выратавана маёмасці на суму 5 мільёнаў рублёў.

У 00.25 у адным з пакояў знойдзены труп гаспадара Валянціна Мікалаевіча Дабрынца, 1963 года нараджэння, слесара ААТ “Лоск”.

Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. На момант праверкі загінуўшы спіртное не ўжываў.

Алег СКАДОРВА,

начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

 



Добавить комментарий