Рэгіянальныя кірмашы

Общество

Для якаснага гандлёвага забеспячэння насельніцтва вобласці прамысловымі таварамі і прадуктамі харчавання, сувенірнай і іншай прадукцыяй у перадсвяточныя і святочныя дні Нараджэння Хрыстова і Новага 2012 года ў адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама Б. В. Батуры ў буйных гарадах Міншчыны праводзяцца рэгіянальныя кірмашы.

Ва ўсіх раённых цэнтрах іх правядзенне запланавана на 24 снежня бягучага года і 7 студзеня 2012 года. Гэтым мерапрыемствам нададуць навагодні настрой запланаваныя культурна-масавыя шоу і праграмы, выставы рамеснага майстэрства.

 



Добавить комментарий