НЕЦВЯРОЗЫ – ЖЫЦЦЮ ПАГРОЗА

Закон и порядок

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Спыні бяду!” прадоўжыцца да 7 студзеня 2012 года. Накіравана яна на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з нецвярозымі вадзіцелямі.

Аматараў пакатацца «пад мухай» яшчэ хапае. Сёлета за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС затрымалі 210 вадіцеляў.

Варта нагадаць, што за гэта Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжаны штраф ад 15 (525 тысяч рублёў) да 35 (1 мільён 225 тысяч рублёў) базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на тры гады.

За тыя ж дзеянні вадзіцель, які не мае пасведчання, будзе пакараны штрафам ад 25 (875 тысяч рублёў) да 45 (1 мільён 575 тысяч рублёў) базавых велічынь.

Калі Вам вядомы падобныя факты, паведаміце інфармацыю па тэлефоне 102.

Леанід ГІЛЬ,

старшы інспектар ДПС АДАІ РАУС.

 



Добавить комментарий