Общество

Мерапрыемства да 115-годдзя з дня нараджэння Г. К. Жукава правяла супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вольга Кулак для вучняў Дубінскога дзіцячага сада-базавай школы і Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната. Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй легендарнага палкаводца, разгледзелі фотаздымкі з архіва музея, а таксама медалі і ордэны ў гонар Жукава, прагучалі і песні ваеннай пары.

Раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі цяпер можа істотна ўмацаваць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу. А значыць, стварыць лепшыя ўмовы для выхаванцаў, якія тут знаходзяцца. У час дабрачыннага марафону “Працягні руку дапамогі” сабрана больш за 4 мільёны беларускіх рублёў. Работнікі цэнтра ўдзячны кожнаму за праяўленую ўвагу.

Другую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасці атрымалі ў снежні маладыя спецыялісты ЦРБ – урач-отарыналарынголаг Валожынскай паліклінікі А. І. Навуменка і ўрач-тэрапеўт Ракаўскай участковай бальніцы І. М. Шніп. На другую катэгорыю атэставаны і 6 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, адзін – на першую. Сёлета на курсах павышэння кваліфікацыі пабывалі 36 урачоў і 70 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

На базе раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшло мерапрыемства, прысвечанае актуальным падыходам да навучання і выхавання дзяцей з цяжкімі псіхафізічнымі парушэннямі. Абмеркавана пытанне далейшай сацыяльнай рэабілітацыі такіх дзяцей у дзённым аддзяленні прабывання для маладых інвалідаў пры ТЦСАН.

Двума новымі “МАЗамі” з павышаным аб’ёмам кузаваў папоўніўся ў гэтыя дні машынны парк філіяла ААТ “Мінаблаўтатранс” “Аўтапарк № 14 г. Валожына”. Прадпрыемства набыло тэхніку ў лізінг. Сёння на балансе філіяла знаходзяцца 25 “МАЗаў” і 4 пагрузчыкі “ТО”, некалькі транспартных адзінак аказваюць дапамогу тром сельгаспрадпрыемствам.

 



Добавить комментарий