“ДЗ. СТРУКАЎ. АЛЬБОМ МАЛЮНКАЎ 1864-1867 ГАДОЎ”

Общество

Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” працуе над Нацыянальным выдавецкім праектам – падрыхтоўкай і выпускам серыі кніг “Энцыклапедыя рарытэтаў”.

Першая кніга серыі – факсімільнае выданне “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў” удастоена Гран-пры VIII Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі краін-удзельніц СНД”.

Працягвае серыю “Энцыклапедыя рарытэтаў” унікальнае выданне “Дз. Струкаў. Альбом малюнкаў 1864-1867 гадоў”. Кніга з’яўляецца факсімільным выданнем акварэльных замалёвак помнікаў архітэктуры, пейзажаў, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі, створаных рускім мастаком Дз. М. Струкавым падчас экспедыцыі па Паўночна-Заходняму краю ў 1864-1867 гг. Альбом уключае каля 200 малюнкаў з каментарыямі сучасных даследчыкаў, дарожныя нататкі мастака, пасляслоўе. На аснове шырокіх іконаграфічных сведчанняў выданне дае магчымасць убачыць багацце беларускай духоўнай сакральнай культуры, і,галоўнае, яе згубленыя шэдэўры. Рарытэт захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта ў Літве.

Наш кар.

 



Добавить комментарий