БЯДА НЕ АБМІНУЛА

Закон и порядок

У 6.00 гадзін 11 снежня, на 64-ым кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна адбылося ДТЗ са смяротным зыходам. Пра здарэнне ў дзяжурную часць РАУС паведаміў жыхар Расіі, вадзіцель цяжкагрузнага аўтамабіля “DAF”, пад коламі якога і аказалася пацярпелая. Як растлумачыў кіроўца, ён рухаўся па дарозе з хуткасцю 90 км/г, зусім нечакана прама перад аўтамабілем узнікла жаночая постаць. Вадзіцель рэзка затармазіў, але сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

Абарвалася маладое жыццё, двое непаўналетніх дзяцей засталіся сіротамі, маці страціла дачку… Самае балючае, што бяды магло і не быць.

Нябожчыцу шкада, толькі апраўдаць ці хаця бы растлумачыць яе паводзіны на дарозе таксама цяжка. На хуткасную трасу ў цемень недаравальна выходзіць без абазначэння сябе святлоадбіваючымі элементамі, трэба заўсёды праяўляць пільнасць і ўвагу. Хіба сучасны чалавек не ведае, што шматтонны грузавік не спыніцца ў імгненне вока?!

Пры выездзе на месца здарэння супрацоўнікі міліцыі былі шакіраваны ўбачаным. Пасля устанаўлення асобы памерлай, высветлілася і тое, што яна не лічыла патрэбным рэгулярна прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху.

Два месяцы таму жыхарка Валожына 1975 года нараджэння была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне на праезнай частцы без святлоадбівальных элементаў і пакарана штрафам у памеры 35 тысяч рублёў. Аднак і пасля гэтага жанчына працягвала ігнараваць правілы дарожнага руху. Легкадумнасць прывяла да непапраўнай трагедыі…

Алена ЗБІРЭНКА.

 



Добавить комментарий