Ёлка – галоўны атрыбут Новага года, без яе свята – не свята…

Закон и порядок

Аднак у перадсвяточных клопатах не варта забываць, што ёлка павінна быць не толькі прыгожай, але і бяспечнай, бо ў першую чаргу яна ладзіцца для дзяцей.

Каб захаваць бяспеку ў час правядзення масавых навагодніх мерапрыемстваў, падключэнне ілюмінацыі павінны рабіць толькі спецыялісты-электрыкі. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць гірлянды завадской вытворчасці. Падключаць трэба праз устройства ахоўнага адключэння. Электраправодка гірлянды павінна быць без механічных пашкоджанняў. Інакш кажучы, самі гірлянды, іх блокі кіравання, правады, разеткі трэба трымаць далей ад дзяцей, адкрытага агню, электранагравальных прыбораў. Неабходна назначыць асоб, адказных за пажара- і электрабяспечнае правядзенне навагодніх мерапрыемстваў і прадугледзіць дзяжурствы электратэхнічнага персаналу ў час святаў. Месцы правядзення павінны быць укамплектаваны сродкамі пажаратушэння. Энергаінспекцыя жадае ўсім бяспечных святаў.

Пётр МАКАРЭВІЧ, інспектар раённай

інспекцыі “Энерганагляду”.

 



Добавить комментарий