Мы рэкамедуем увогуле адмовіцца ад іх выкарыстання ў памяшканнях. Ёлку трэба замацаваць на ўстойлівай падстаўцы, пры гэтым галіны і вяршаліна не павінны датыкацца да столі, сцен і мэблі. Дываны і дывановыя пакрыцці з-пад ёлкі лепш прыбраць. Падбіраючы месца для лясной госці, трэба думаць не толькі пра тое, дзе яна будзе лепш глядзецца, а і пра бяспеку – устанавіць далей ад ацяпляльных прыбораў, батарэй, тэлевізара. Большасць штучных ёлак лёгка загараецца, а пры гарэнні яны выдзяляюць таксічныя рэчывы. Гэта адносіцца перш-наперш да тых, якія выпушчаны даўно. Многія сучасныя ёлкі зроблены з неўзгаральных матэрыялаў і прапітаны спецыяльным саставам, які засцерагае іх ад узгарання. Таму пажадана штучную ёлку “не першай маладосці” замяніць жывой лясной. Аднак не трымайце яе ў памяшканні вельмі доўга – яна хутка высыхае і можа стаць “лёгкай здабычай” для агню.
Свечкі павінны быць добра замацаваны на неўзгаральных падстаўках (фарфоравых, керамічных, шкляных або металічных), размешчаны далёка ад ёлкі, мэблі і штор, а таксама ад месца для танцаў, каб іх не маглі выпадкова скінуць на падлогу.
Алена КАРСАКОВА, інспектар
інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС.