Официально

У райаддзеле па надзвычайных сітуацыях яго ласкава называюць “наш івянецкі ветэран”. Да яго часта заязджаюць у госці з нагоды і проста так, каб пагаварыць пра жыццё і распытаць пра праблемы, дапамагаюць зрабіць непасільную для пажылога чалавека работу ў доме і двары.

Аляксандр Маркелавіч ШЭРЫШАЎ – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран пажарнай службы з саракагадовым стажам, сціплы, інтэлігентны чалавек. Зусім нядаўна ён адсвяткаваў свой 85-гадовы юбілей. Павіншаваць старэйшага калегу прыехалі намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце РАНС А. І. Сівы і старшы інжынер  інспекцыі Дзяржпажнагляду В. І. Маршалок. Ад імя Мінскага абласнога ўпраўлення МНС яны ўручылі ветэрану пажарнай службы віншавальны адрас, грашовую прэмію, падарунак і салодкі пачастунак.

У размове Аляксандр Маркелавіч зноў прыгадаў свае ваенныя шляхі-дарогі, як ваяваў на I Украінскім фронце аўтаматчыкам у стралковым палку, як пасля вайны яшчэ да 1950-га года служыў у Венгрыі і Аўстрыі, а пасля вяртання на радзіму быў залічаны вадзіцелем у Івянецкую гарадскую пажарную каманду. Тады ён яшчэ нават не ўяўляў, што знайшоў прафесію на ўсё жыццё. Сотні пажараў, тысячы загаранняў былі на яго шляху, аднак прызванню свайму не здрадзіў і ніколі не паскардзіўся, наколькі цяжка і невыносна глядзець на чалавечае гора. Сёння ён з удзячнасцю ўспамінае гады службы, а назапашаным вопытам заўсёды гатовы падзяліцца з моладдзю.

 



Добавить комментарий