ДА СМАКУ – “ВАЛОЖЫНСКІ ЭЛІТ”

Общество

Іна Адамаўна ПАЎЛАВА, вядучы тэхнолаг Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”:

– Нядаўна былі падведзены вынікі двух рэспубліканскіх конкурсаў – “ГУСТ” і “Лепшая прадукцыя года-2011”. У іх удзельнічалі больш за 50 прадпрыемстваў краіны. Арганізатарамі першага сталі Міністэрства сельскай гаспадаркі і Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сертыфікацыі, другога – РУП “Навукова-практычны цэнтр НАН па харчаванню” і Беларускае таварыства абароны спажыўцоў. У ходзе дэгустацыі журы вызначыла лепшыя хлебабулачныя, кандытарскія, малочныя і мясныя вырабы. У групе “Малочныя вырабы” прадстаўляў сваю прадукцыю і наш філіял.

Сметанковае масла “Шакаладнае” стала пераможцам у свёй намінацыі ў конкурсе “ГУСТ”. Ганаровае званне “Лепшы прадукт года-2011” таксама ў адпаведных намінацыях атрымалі раслінна-сметанковы спрэд “Праабражэнскі” 72,5-працэнтнай тлустасці і сыр “Валожынскі Эліт” 45-працэнтнай тлустасці. Гэты новы від цвёрдага сыру, які пачаў выпускацца толькі сёлета, мае вялікі тэрмін выспявання – 90 сутак і новую латэксную абалонку, быў дастойна ацэнены экспертамі. Нашаму філіялу ўручаны дыпломы і прадастаўлена права маркіроўкі ўпакоўкі прадуктаў-пераможцаў знакамі даных конкурсаў: “ГУСТ-2011” і “Лепшы прадукт года-2011”.

 



Добавить комментарий