Общество

Рознічны тавараабарот гандлю ў студзені-лістападзе 2011 года склаў 199,6 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 25,7 працэнта.

Насельніцтву прададзена харчовых прадуктаў, напіткаў і табачных вырабаў на 115,5 мільярда рублёў (57,9 працэнта ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту гандлю), нехарчовых тавараў – на 84,1 мільярда рублёў, што склала адпаведна 111,9 працэнта і 149,1 працэнта да ўзроўню студзеня-лістапада мінулага года.



Добавить комментарий