Электраэнергія і праца з ёй – прызванне не толькі мужчын

Общество

Без малога 30 гадоў у Валожынскай раённай інспекцыі Маладзечанскага МРА філіяла “Энерганагляд” РУП “Мінскэнерга” – дарэчы, лепшай у Беларусі па выніках працы за 2010 год, –працуе дзяржаўным інспектарам Алена Уладзіміраўна МАКАР. За гэты час спецыяліст правяла безліч службовых рэйдаў, абследавала тэхнічны стан электраўстановак на прадпрыемствах і прыватных падворках, праверыла, як эксплуатуюць энергаабсталяванне грамадзяне і арганізацыі… У спісе службовых абавязкаў Алены Уладзіміраўны шмат яшчэ і іншых пунктаў, кожны з іх жанчына адпрацоўвае бездакорна, у строга вызначаны тэрмін. Нездарма ў 2005 годзе была прызнана лепшым дзяржаўным інспектарам па энерганаглядзе ў рэспубліцы.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА.

 



Добавить комментарий