Паважаныя работнікі энергетычнага комплексу Мінскай вобласці!

Общество

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём энергетыка. Гэта свята людзей, чыёй працай і клопатам у многім забяспечваецца камфорт нашага жыцця.

Энергетычны комплекс па праву лічыцца адной з ключавых, стратэгічна важных галін айчыннай эканомікі. Ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, вопыту работнікаў залежыць энергетычная бяспека краіны, рост яе эканамічнага і прамысловага патэнцыялу, надзейная работа жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Прыміце словы шчырай падзякі за добрыя справы на карысць вобласці і яе жыхароў, за асабісты ўклад кожнага ў станаўленне і развіццё энергетычнай сістэмы рэгіёна!

Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Барыс БАТУРА,

старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

 



Добавить комментарий