Культура

Нязгаснае Віфлеемскае святло і праз тысячагоддзі гучыць у нашых душах гімнам надзеі, радасці, падзякі за божы дар жыць на зямлі.

Да вялікага гадавога свята рыхтуюцца хрысціяне каталіцкай канфесіі. У храмах у гэтыя дні пануе атмасфера чакання  вялікага цуда. Трымцяць у серабрыстым убранні зялёныя галінкі ёлак, а лікі святых на абразах такія пранікнёна-выразныя. На іх скіраваны твары вернікаў, засяроджаных на сакраментальных словах шчырай малітвы… Кожны ўсведамляе, якім вялікім шчасцем ён адораны: нарадзіцца аднойчы на гэтай зямлі.  І разам з тым кожны адчувае, колькі душэўнага клопату трэба мець, каб твой зямны шлях быў чысты, правільны, напоўнены толькі добрымі справамі. Снежаньскае свята дапамагае нам у гэтым імкненні. Ля імправізаванай стаенкі ў касцёле Святога Юзафа ў горадзе Валожыне асабліва любяць бываць дзеткі. Яны прыходзяць сюды, каб прывітаць з’яўленне на свет Сына беззаганнай Дзевы Марыі…

Фота і тэкст Ірыны ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий