Дарагія вернікі!

Культура

Уявім сабе, што Бог у апошні дзень адыходзячага года задасць кожнаму з нас пытанне: “Чалавек, які набожны ўчынак ты сёлета зрабіў для касцёла і сваёй парафіі?” Шчаслівы той, хто можа адказаць: “Божа, я з сям’ёй і суседзямі ставіў прыдарожны крыж, каплічку. Прыходзіў і працаваў у касцёле. Садзіў кветкі каля фігуркі маці Божай, каля помніка Яну Паўлу II”. З такіх адказаў Бог будзе задаволены, і кожны такі ўчынак будзе запісаны ў кнізе жыцця гэтага чалавека. Рабіць добрыя ўчынкі для касцёла, для парафіі – гэта рыхтаваць сабе шчаслівую будучыню ў небе.

Умілаваныя мае парафіяне! Дарагія браты і сёстры праваслаўныя! Паважаныя жыхары Валожына і раёна! Ад усяго сэрца віншую вас з Нараджэннем Сына Божага і з надыходзячым Новым годам! Няхай сын Божы беражэ вас і вашы сем’і ад грахоў, бед, умацоўвае ў добрым хрысціянскім жыцці. Няхай Багародзіца Марыя апякуецца над Валожыншчынай, яе жыхарамі і гасцямі і вядзе ўсіх людзей да Бога!

З малітвай і Хрыстовай любоўю – ксёндз доктар Гэнрык АКАЛАТОВІЧ,

пробашч касцёла Святога Юзафа ў Валожыне.

 



Добавить комментарий