СА СВЯТОЙ ЗЯМЛІ У ХРАМЫ ВАЛОЖЫНА БЫЎ ДАСТАЎЛЕНЫ ВІФЛЕЕМСКІ АГОНЬ

Культура

Агонь, запалены ад Нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме. Прадстаўнікі скаўтаў сумесна з членамі грамадскага аб’яднання “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” у Валожыне прывезлі на нашу зямлю агонь са Святой Зямлі ў шосты раз.

Акцыя праходзіць у рамках міжнароднай эстафеты “Віфлеемскі агонь міру і дружбы”, і сёлета спаўняецца 25 гадоў з пачатку падарожжа вялікай святыні па свеце.

У Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве лампадкі размясцілі ля галоўнага алтара і каля іконы Святых роўнаапостальных цароў Канстанціна і Алены. Вернікі любой канфесіі могуць запаліць ад іх свечку і прынесці віфлеемскае святло ў свой дом. Як зазначыў Благачынны Валожынскай акругі протаіерэй Дзмітрый Агіевіч, гэта вялікая радасць і Боская ласка для ўсіх валожынцаў, што мы маем магчымасць убачыць, адчуць і дакрануцца да святога агню з самога Віфлеема.

Няхай ён стане выратавальным сродкам для кожнага хрысціяніна напярэдадні светлага Нараджэння Хрыстова.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

фота аўтара.

 



Добавить комментарий