30 СНЕЖНЯ ЎСІХ ЗАПРАШАЕ СВЯТОЧНЫ НАВАГОДНІ КІРМАШ!

Общество

Ён распачнецца на плошчы Свабоды райцэнтра. З 9 гадзін раніцы ўсе жадаючыя змогуць набыць прадукцыю прадпрыемстваў спажыўкааперацыі, прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак.

Традыцыйна падчас правядзення кірмашу разгорнецца культурна-забаўляльная праграма. Удзельнікаў добрымі песнямі, удалымі жартамі павесяляць артысты раёна, жадаючыя змогуць паспаборнічаць у спрыце і хуткасці падчас спартыўных мерапрыемстваў.

Святочна ўпрыгожаныя гандлёвыя месцы прыцягнуць не толькі шырокім асартыментам прапануемых тавараў, адначасова будзе арганізавана і дэгустацыя рэалізуемай прадукцыі.

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стане шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Для маленькіх і дарослых яны падрыхтавалі шматлікія конкурсы і падарункі.

 



Добавить комментарий