Тры навіны з адной стараны

Общество

Валожынскі сельсавет

ПА НАРАДЖАЛЬНАСЦІ – РЭКОРД

Упершыню ў гэтым годзе на тэрыторыі сельсавета зафіксаваны істотны дэмаграфічны ўздым. У сем’ях вяскоўцаў з’явіліся на свет 26 немаўлят. Да прыкладу, папярэдні, 2010 год, парадаваў шчаслівых мам і татаў 17-цю дзеткамі, а ўвогуле сярэдняя гадавая нараджальнасць доўгі час складала 10-12 чалавек. Таму сёлетні паказчык нараджальнасці можна смела назваць рэкордным.

ПАРАДАК НАВОДЗІЛА МОЛАДЗЬ

Істотная дапамога была аказана Валожынскаму сельвыканкаму ў навядзенні парадку на зямлі. Члены раённага валанцёрскага атрада ў вёсцы Брылькі прывялі ў парадак помнік землякам і тэрыторыю вакол яго, ачысцілі ад смецця берагі рэчкі Валожынкі. У гэтым дапамагалі моладзі супрацоўнікі мясцовага філіяла фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а транспарт прадаставіла ААТ “Агра-Дубінское”.

З ВЯСКОЎЦАЎ – У ГАРАДЖАНЕ

Сельвыканкам у 2011 годзе выступіў ініцыятарам добрага праекта, прызначанага ў літаральным сэнсе наблізіць жыццё вяскоўцаў да гарадскога ўзроўню. Жыхары сельскіх населеных пунктаў, якія працуюць на прадпрыемствах горада, атрымалі магчымасць стварыць у межах горада ўласны жыллёва-будаўнічы кааператыў. Справа набліжаецца да завяршэння. Наперадзе ў ЖБК “Клокнер” – афіцыйная рэгістрацыя.

Сяргей САДОЎСКІ.

 



Добавить комментарий