Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём беларускай міліцыі!

Кожны з вас штодзень знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы са злачыннасцю, справай даказваючы адданасць краіне і народу, захоўваючы пры гэтым прыхільнасць да слаўных традыцый, якія былі закладзены праваахоўнікамі старэйшага пакалення.

У любых абставінах вы аддана выконваеце свае абавязкі, праяўляючы мужнасць, стойкасць і высокі прафесіяналізм. Паказваеце сябе сапраўднымі патрыётамі. Мы перакананы, што праваахоўнікі і ў далейшым будуць рабіць усё магчымае для таго, каб надзейна абараніць прававыя асновы дзяржаўнага ладу, нейтралізаваць выклікі і пагрозы для эканомікі і мірнага жыцця беларусаў. Дзякуй за сумленную, бездакорную службу. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у нялёгкай, але вельмі важнай і патрэбнай рабоце на карысць нашай краіны і беларускага народа!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Дарагія ветэраны і супрацоўнікі органаў унутраных спраў!

Прыміце сардэчныя і шчырыя віншаванні з Днём беларускай міліцыі!

Сённяшняе свята – наш з вамі гонар. За ўсімі дасягненнямі і вопытам, што назапашаны праз дзесяцігоддзі, –  упартая праца, жаданне ўдасканальвацца ў прызванні і ўменне своечасова перадаць найлепшыя традыцыі маладым калегам. Толькі дзякуючы прафесійным набыткам, сакрэтам майстэрства, розуму і ўменню працаваць у камандзе, новае пакаленне праваахоўнікаў Валожыншчыны годна выконвае пастаўленыя задачы, знаходзячыся на перадавой барацьбы са злачыннасцю і аберагаючы спакой грамадзян. А значыць, як і ў наш час, служба дні і ночы працягваецца.

У дзень нашага прафесійнага свята жадаю кожнаму, хто нёс ці нясе няпростую міліцэйскую службу, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, міру і дабра, далейшых поспехаў у справе, якой прысвяцілі жыццё!

 

Віктар ЯКУТОВІЧ,

старшыня Валожынскай пярвічнай

грамадскай арганізацыі ветэранаў ОУС і УВ