НОВЫ ГОД З ПІРАТЭХНІКАЙ

Закон и порядок

У час падрыхтоўкі і правядзення навагодніх і калядных свят выконвайце асноўныя правілы бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі сродкамі:

– катэгарычна забараняецца перарабляць гатовыя вырабы;

– іх неабходна выкарыстоўваць толькі па прамому прызначэнню;

– пры ўсіх работах з піратэхнікай забараняецца курыць і выкарыстоўваць адкрыты агонь, а таксама трымаць вырабы паблізу адкрытых крыніц агню.

Калі пажар узнік, дзеянні павінны быць граматнымі і дакладнымі. У першую чаргу трэба неадкладна патэлефанаваць у дзяжурную службу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па нумары “101”, правільна назваць адрас, сваё прозвішча, імя і нумар тэлефона, дзе і што гарыць, а потым хутка прыступіць да тушэння падручнымі сродкамі.

Алена КАРСАКОВА,

інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС.

 



Добавить комментарий