ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ І ГОСЦІ НАШАГА ГОРАДА!

Закон и порядок

Аддзел унутраных спраў райвыканкама просіць з разуменнем аднесціся да ўзмацнення мер бяспекі ў час правядзення масавых мерапрыемстваў.

КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

–      мець пры сабе агнястрэльную, газавую ці іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, піратэхнічныя вырабы, а таксама спецыяльна вырабленыя ці прыстасаваныя прадметы, якія могуць прывесці да нанясення цялесных пашкоджанняў, пагрозы жыццю і здароўю акружаючых;

–      мець пры сабе імітатары і муляжы такіх прадметаў;

–      знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення;

–      прыносіць з сабой спіртныя і іншыя напіткі ў шкляной, металічнай тары, у тэтрапакетах і пластыкавых пакетах цёмнага колеру.

Месцы правядзення святочных мерапрыемстваў будуць агароджвацца турнікетамі, а пропуск гледачоў праводзіцца праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем стацыянарных і ручных металашукальнікаў.

Каб пазбегнуць натоўпу ў месцах пропуску, просім прыходзіць на мерапрыемствы загадзя, абмежаваўшыся пры гэтым толькі асабістымі рэчамі.

Пераканаўча просім захоўваць правілы паводзін у грамадскіх месцах, праяўляць пільнасць і пачцівыя адносіны да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў.

 



Добавить комментарий