2012 — год чорнага вадзянога Дракона

Культура

Новы год лепш сустракаць актыўна, пазітыўна, і ў сямейным коле. Павінна быць больш руху, азарту, гульняў, яркай і сучаснай музыкі.

Дракон сімвалізуе мудрасць і справядлівасць, ён прыносіць багацце, дабрабыт і даўгалецце. За некалькі хвілін перад боем гадзінніка пакіньце мітусню, падзякуйце ў думках адыходзячаму году, успомніце як мага больш добрага, што адбылося ў 2011 годзе. З першых хвілін Новага года думайце аб добрым, дарыце сваю любоў людзям, яна вернецца, абагачаная новай сілай.

Як правільна апрануцца?

У адзенні  лепш выбраць яркія і насычаныя колеры, але абавязкова павінна прысутнічаць хаця б адна чорная нітачка. Драконы любяць каштоўныя ўпрыгажэнні, можаце іх надзець, і на працягу года Дракон падтрымае вас сваёй сілай і мудрасцю. Чорны колер у спалучэнні з золатам актывізуе моц Дракона і год 2012 будзе моцны, энергетычны і ўдачны. Больш увагі надайце стварэнню фантазійнага макіяжу і вытанчанага манікюру. Самае галоўнае – блішчаць, хто чым можа. Гэта могуць быць бліскучыя ўпрыгажэнні, іскрамётны гумар, асляпляльная прыгажосць або надзвычайнае жыццялюбства. У навагоднюю ноч трэба пастарацца “схапіць сваю ўдачу за хвост” і не выпускаць яе ўвесь год.

 

Што павінна быць на стале ў святочную ноч?

Усё, што можа дазволіць кашалёк гаспадара стала, – ад курыных кумпячкоў да вытанчаных усходніх страў.

Галоўнае – добра прыправіць стравы душыстым перцам і базілікам, кардамонам і мускатным арэхам, імбірам і карыцай, гваздзікамі і перцам “чылі”. Не трэба загадзя рыхтаваць паўфабрыкаты. Чым менш ежа тэрмічна апрацоўваецца, тым больш прыемная яна для Дракона. Рыба – абавязковы прадстаўнік воднай стыхіі на навагоднім стале. Рэкамендуецца рыба каштоўных гатункаў. Дракон абавязкова адгукнецца і прынясе ўдачу, калі на стале будуць стравы з гарбуза. Гарбуз можна выкарыстоўваць у якасці ўпрыгожвання, яго лустачкі можна заліць лімонным сокам і мёдам, атрымаецца смачная і карысная страва.

Пры сервіроўцы стала дарэчы будуць запаленыя свечкі, аднак не забывайцеся пра меры бяспекі.

Паколькі стыхія 2012 года – вада, расстаўце па кватэры ракавінкі і марскія зоркі, выявы рыб і васьміногаў. Не забудзьцеся купіць фігуркі дракона і падарыць блізкім. Лепш, каб дракон быў выраблены з керамікі, хрусталю або дрэва. Пакіньце фігурку і сабе, пастаўце яе на паліцу ці прымацуйце да халадзільніка, каб дагадзіць надыходзячаму году.

Да друку падрыхтавала Анжэла Радына.

 



Добавить комментарий