Паважаныя жыхары вобласці!
Надыходзяць самыя любімыя і доўгачаканыя святы – Новы год і Ражаство Хрыстова! Людзі звязваюць з імі свае надзеі на шчасце, на забяспечанае, дастойнае жыццё, на лепшую будучыню.
Напярэдадні Новага года звычайна падводзяць вынікі і будуюць планы на будучыню. Мы можам смела сказаць, што адыходзячы 2011 год пражыты не дарэмна. У вобласці многае зроблена і працягвае рабіцца для паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і захавання стабільнасці ў грамадстве. Планамерна ажыццяўляюцца мерапрыемствы ў рамках асноўных дзяржаўных і рэгіянальных праграм. Дзякуючы гэтаму мы змаглі палепшыць умовы працы і быту нашых людзей, павысіць якасць і абнавіць асартымент многіх відаў прадукцыі. Гэтыя дасягненні – вынік сумесных намаганняў і штодзённай напружанай работы ўсіх працоўных калектываў, кіраўнікоў і арганізатараў вытворчасці, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, грамадскасці.
Ад усёй душы жадаю, каб надыходзячы год стаў годам яркіх ідэй і добрых перамен. Няхай аптымізм, здароўе і ўдача дапамогуць не страціць дасягнутых пазіцый і заваяваць новыя рубяжы. Агульнымі намаганнямі мы зробім сваю вобласць сучаснай, перадавой і камфортнай для жыцця.
З Новым 2012 годам і Ражаством Хрыстовым!
Барыс БАТУРА,
Старшыня Мінаблвыканкама.
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым 2012 годам. Новы год – адно з самых любімых, доўгачаканых і радасных свят, якое сімвалізуе трываласць народных традыцый, выводзіць нас на новы этап жыцця.
Няхай жа цяпло і святло навагодніх дзён сагравае вас, вашых родных і блізкіх, святочны настрой застаецца ў сэрцах, а атмасфера гэтага цудоўнага свята дапамагае захаваць душэўны спакой, добрае самаадчуванне, узаемаразуменне. Здароўя, міру і дабрабыту!
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
І. БАГАТКА, У. СІНЯКОЎ.
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ВАЛОЖЫНШЧЫНЫ!
Шчыра віншуем вас са святам Новага года! Апошнія гадзіны адлічвае адыходзячы год. Мноства падзей адбылося ў нашым жыцці, кожная з якіх пакінула свой след. Гэты год пражыты не дарэмна. Мы ганарымся дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна і шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад на карысць нашай малой радзімы. Сёння мы ўспамінаем найбольш важныя падзеі і плануем жыццё на будучае. Ёсць усе падставы спадзявацца, што і 2012 год будзе напоўнены працоўнымі і асабістымі дасягненнямі і спраўдзіць нашы надзеі і спадзяванні.
Паважаныя валожынцы, няхай у вашай памяці застануцца самыя светлыя імгненні, самыя шчырыя пачуцці, а радасць ад атрыманых перамог натхняе да новых вяршынь!
Ад шчырага сэрца жадаем, каб усё добрае, што радавала вас у адыходзячым годзе абавязкова знайшло працяг у новым, каб дабрабыт і выдатны настрой панавалі ў кожнай сям’і, а жаданні і надзеі абавязкова збываліся. Упэўнены, што Новы год стане годам дабрыні і міру, здзяйснення мар і жаданняў.
Шчасця, здароўя і ўдачы ва ўсіх справах!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.