Карупцыя – адна з самых старажытных з’яў у сістэме грамадскіх адносін. Зразумела, што ў ходзе гістарычнага працэсу яна пастаянна трансфармуецца і відазмяняецца ў залежнасці ад палітычных і эканамічных парадкаў.

Самае распаўсюджанае вызначэнне тэрміну “карупцыя” – злоўжыванне службовай асобай сваіх паўнамоцтваў з мэтай уласнай выгоды. У грамадстве да гэтага паняцця існуюць два падыходы: праз літару закона і праз грамадскую думку. Паколькі наўрад ці хто з нашых грамадзян апраўдвае падобныя моманты, сёння мы ўдзелім ёй увагу менавіта ў разрэзе законнасці. Каментарыі наконт стану па барацьбе з карупцыйнымі злачынстваммі мы папрасілі даць следчага Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта Лізавету БОРЫС.

– Лізавета Аляксандраўна, як лічыце, сутнасць праблемы ў адсутнасці сумлення ў асобных людзей?

– Карупцыя прадстаўляе сабой сістэмную з’яву, таму было б няправільным шукаць прычыны яе толькі ў цёмных баках чалавечай прыроды. У такім выпадку ў любой установе было б дастакова замяніць аматараў асабістай выгоды, лёгкай нажывы і зайздрасці на сумленных службовых асоб. Аднак так проста гэта не атрымліваецца. Для папярэджання карупцыі неабходна займацца памяньшэннем магчымасцей, якія ёй садзейнічаюць.

– Што можна сказаць пра падобныя злачынствы на тэрыторыі нашага раёна?

– Магу паведаміць наступнае. Валожынскім РАСК у 2021 годзе па паступіўшым заявам (паведамленням) узбуджаны 333 крымінальныя справы (2020 год – 344), з іх карупцыйных злачынстваў – адно (2020 год – два).

Усе зарэгістраваныя выпадкі карупцыі як у 2020, так і ў 2021 гг. узбуджаліся па арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Караецца пазбаўленнем правай займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, ці пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў са штрафам ці без штрафа і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю). І здзейснены яны ў аграпрамысловым сектары.

Напрыклад, адзінае злачынства падобнага кшталту ў 2021 года было ўзбуджана па ч. 1 арт. 210 КК у адносінах да галоўнага інжынера аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Валожыншчыны. Мужчына, скарыстаўшы службовыя паўнамоцтвы, украў камплектуючыя, набытыя за кошт прадпрыемства і ўстанавіў іх на ўласны аўтамабіль. У выніку яго крымінальных дзеянняў арганізацыі быў нанесены матэрыяльны ўрон у памеры 395 рублёў. Падчас расследавання крымінальнай справы вінаваты добраахвотна пакрыў урон у поўным абёме. На яго маёмасць у суме 11100 руб. быў накладзены арышт.

 У ходзе расследавання ўстаноўлена, што той жа грамадзянін да здзяйснення гэтага злачынства раней па аналагічнай схеме набыў камплектуючыя для аўтамабіля на суму 279 руб. 80 кап., што складае не менш за 10 базавых велічынь, у сувязі з чым у дзеяннях службовай асобы маецца састпащ адміністрацыйнага правапарушэння.

З самой крымінальнай справай у адзінай вытворчасці злучаны яшчэ дзве крымінальныя справы, што не адносяцца да катэгорыі карупцыйных. Яны ўзбуджаны ў адносінах да таго ж грамадзяніна па ч. 2 арт. 427 КК (службовы падлог. Караецца штрафам ці пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, ці папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў.) у сувязі са здзяйсненнем ім дзеянняў па ўтойванні ўкрадзеных камплектуючых, якія належылі сельгаспрадпрыемству.

– У чым бачыце прычыну інцыдэнту?

– Без сумнення за ўсім стаіць адсутнасць  кантролю з боку кіраўніцтва арганізацыі за дзейнасцю па закупцы запчастак для тэхнікі і аўтатранспарту, іх улікам і належным спісаннем. Таму дырэктару прадпрыемства вынесена прадстаўленне аб выкараненні прычын і ўмоў, што вядуць да падобных з’яў.

 – Чым завяршылася справа? Ці падобна яна да папярэдніх?

 –   Што тычыцца самога грамадзяніна, то ў адносінах да яго вынесены абвінаваўчы прысуд і прызначана пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прыгавору на 1 год. Накладзены таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь і забарона займаць пэўныя пасады два гады.

Крымінальныя карупцыйныя справы 2020 года таксама тычацца набыцця запчастак для ўласнага аўтамабіля за кошт арганізацыі. Прычым яны аб’яднаны ў адзінай вытворчасці ў сувязі з тым, што распачаты ў адносінах да аднога  чалавека. У выніку крымінальных дзеянняў сельгаспрадпрыемству наненсены матэрыяльны ўрон у памеры 590 руб. Вінаваты пакрыў урон у поўным аб’ёме, на яго  маёмасць у суме 8450 руб. накладзены арышт.

 –  Дзякуй за інфармацыю. Спадзяюся, усе, каму патрэбна, зробяць з яе высновы.

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ