Вылучаны дэлегаты ад Валожынскага раёна для ўдзелу ў IV Усебеларускім сходзе

Официально

6-7 снежня бягучага года ў сталіцы рэспублікі пройдзе чацвёрты Усебеларускі сход. Ён з’яўляецца найважнейшай формай народаўладдзя ў нашай краіне. У гэтым прадстаўнічым форуме прымуць удзел 2,5 тысячы чалавек, у тым ліку і дэлегацыя ад нашага раёна.

На сходзе плануецца абмеркаваць рэалізацыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады, вызначыць курс развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Новая Праграма будзе прынята з прынцыповым улікам народнага меркавання – дэлегатаў, якія прыбудуць на сход.

У падрыхтоўчы перыяд да чацвёртага Усебеларускага сходу ў працоўных калектывах нашага раёна прайшло вылучэнне ўпаўнаважаных на раённы сход. Усяго вылучана 180 упаўнаважаных. Найбольшую долю склалі работнікі прадпрыемстваў і арганізацый аграрнага сектара, 28 працэнтаў упаўнаважаных былі вылучаны на раённы сход ад сацыяльнай сферы і інш. Па ўзроставаму статусу 25 працэнтаў вылучэнцаў складае моладзь да 31 года, 66 працэнтаў упаўнаважаных маюць вышэйшую адукацыю, 15 – прадстаўляюць дэпутацкі корпус розных узроўняў. Пераважаюць сярод вылучэнцаў жанчыны – іх 55 працэнтаў.

У сераду, 27 кастрычніка, у раённым цэнтры культуры адбыўся раённы сход упаўнаважаных па вылучэнню дэлегатаў Валожынскага раёна для ўдзелу ў чацвёртым Усебеларускім народным сходзе. У выніку галасавання выбраны наступныя дэлегаты: Уладзімір Антонавіч НАУМОВІЧ – старшыня райвыканкама; Міхаіл Уладзіміравіч БОРУШКА – камандзір воінскай часці 30695; Валянціна Аляксандраўна ЗАЛЕСКАЯ – галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама; Антон Эдвардавіч КНЯЖЭВІЧ– вадзіцель аўтобуса ДУП “Аўтамабільны парк № 14”; Ганна Міхайлаўна КАНАНОВІЧ – начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама, член ГА “БРСМ”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў 26 склікання; Рыгор Мікалаевіч РУСАКЕВІЧ – старшыня раённай арганізацыі ветэранаў; Яўген Яўгенавіч СКРУНДЗЬ – старшыня СВК “Пяршаі-2003”, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання; Пётр Паўлавіч ШЧЭРБІТАЎ – галоўны інжынер ПУП “ВоАна-Буд”; Валерый Пятровіч КРАЙКО – старшыня Мінскага абласнога суда; Уладзімір Яўцехавіч СІНЯКОЎ– намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.



Добавить комментарий