Вольга МАКЕЙ

Общество

Выпускніца гімназіі № 1 горада Валожына, пераможца рэспубліканскага творчага конкурсу 2011 года “Тэлевяршыня” ў намінацыі “Лепшы рэпарцёр” Вольга МАКЕЙ:

– Як змянілася жыццё пасля пераезду ў сталіцу?

– Мінчанкай я стала ў 2005 годзе. Аднойчы ўбачыла аб’яву пра кастынг вядучых для тэлестудыі “ОКО”. Вырашыла паспрабаваць свае сілы. Так я апынулася па той бок экрана. Ужо тры гады працую карэспандэнтам тэлекампаніі Сталічнага тэлебачання. Цяпер я рэпарцёр Дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання.

–  Вольга, раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра сваю прафесію.

– Журналістыка – гэта тытанічная праца. Трэба арыентавацца ва ўсім: ад функцыянавання станка на заводзе да праблем сусветнай эканомікі ў цэлым. Да таго ж гэта яшчэ і значныя фізічныя нагрузкі. За тыдзень можна змяніць некалькі кліматычных паясоў. Без усяго гэтага сваё жыццё ўжо не ўяўляю. У любой іншай прафесіі, напэўна, было б сумна.

– Як плануеце сустракаць Новы год?

– У гэты дзень акурат выходзіць у эфір выніковая інфармацыйна-аналітычная праграма “Неделя” на СТВ, над якой я працую.

– Пад Новы год мары збываюцца. А ў Вас?

– Я абавязкова пішу на паперцы свае жаданні. Сёлетні год парадаваў мяне мноствам падзей, пра якія я нават і не марыла…

– Вольга, што б хацелі пажадаць жыхарам Валожына?

– Усім землякам зычу моцнага здароўя! Гораду, у які заўсёды хочацца прыехаць, жадаю заставацца такім жа чыстым і гасцінным. Калектывам былога дзіцячага садка № 5 і гімназіі № 1 жадаю паслухмяных дзетак і таленавітых выпускнікоў!

Гутарыла Ірына ПАШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий